Мова33

Турыстам раздадуць 30 тысяч буклетаў з беларускімі выразамі

Наколькі цікавая беларуская мова наведвальнікам нашай краіны? Ці стане беларускай мовы больш дзякуючы турыстам і ці варта рыхтавацца адказваць замежнікам па-беларуску пра найбліжэйшыя банкаматы? Ці можа быць наша мова прывабнай турыстычнай з'явай?

Стваральнікі SAY.BY падышлі да гэтага пытання грунтоўна і ў самы прыдатны момант, калі ў нашай краіне чакаецца вялікі наплыў турыстаў, запускаюць англамоўную версію прафесійна агучанага беларускага размоўніка ў выглядзе мабільнага дадатка для Android і iOS, а таксама, у супрацоўніцтве з арганізатарамі Еўрапейскіх гульняў, пачынаюць распаўсюджваць адмысловыя буклеты з беларускімі выразамі. 

Наклад буклетаў — 30 000 асобнікаў. 20 000 з іх будуць раздавацца турыстам на інфармацыйных пунктах Еўрапейскіх гульняў, астатнія 10 000 — у беларускіх гатэлях і кавярнях.

Акцэнт зроблены на найбольш ужываных выразах уштодзённых размовах. Усяго ў мабільным дадатку налічваецца амаль 500 выразаў, агучаных як жаночым, так і мужчынскім галасамі з магчымасцю выбару. Для зручнасці і хуткага ўяўлення, як гучыць тое ці іншае слова, акрамя агучвання была дададзена і англійская транслітарацыя.

Над самім размоўнікам працавалі праграмісты, дызайнеры, ілюстратар — беларусы тутэйшыя і беларусы замежжа — што ў сваю чаргу дало магчымасць праверыць чытэльнасць буклета і зручнасць выкарыстання мабільнага дадатка непасрэдна на іншаземцах: на англічанах, немцах, ірландцах, галандцах і канадцах.

Сачыў за правільнасцю беларускай мовы Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а тытанічную працу па агучванні ўзялі на сябе адмыслоўцы з gavarun.by, якія займаюцца прафесійным агучваннем фільмаў на беларускую мову.

Акрамя размоўнікаў, у мабільным дадатку можна знайсці месцы, у якіх як з турыстамі, так і з беларусамі могуць размаўляць па-беларуску. Гэта аўтэнтычныя беларускія рэстараны і кавярні, крамы сувеніраў і іншыя месцы. І калі да іх прыйдзе замежны турыст і са шчырай усмешкай скажа «Вітаю!», там абавязкова адкажуць узаемнасцю.

Мабільны дадатак даступны праз Apple App Store і Google Play. А якая версія будзе даступная вам — англійская або беларуская — залежыць ад наладаў лакалізацыі вашага тэлефону, а таксама заўсёды можна памяняць мову і ў наладках самага дадатка.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць