Улада44

Лукашэнка задумаўся, як палепшыць жыццё людзей на паўднёвым усходзе Магілёўшчыны

Аляксандр Лукашэнка праводзіць у Касцюковічах нараду аб развіцці паўднёва-ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці, паведамляе БелТА.

Паўднёва-ўсходняя частка Магілёўскай вобласці акрамя Касцюковіцкага ўключае ў сябе Клімавіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі і Хоцімскі раёны. Дэталёва разгледзець стан спраў у рэгіёне кіраўнік дзяржавы паабяцаў у час нядаўніх кадравых назначэнняў. Чатыры гады таму для актывізацыі сацыяльна-эканамічнага развіцця гэтых тэрыторый былі прыняты ўказ і праграма, накіраваныя на стварэнне спрыяльных умоў пражывання насельніцтва.

«Мінуў час, і сёння нам неабходна абмеркаваць эфектыўнасць гэтых рашэнняў і аб'ектыўна ацаніць прамежкавыя вынікі. Гэта значыць, нарада мае кантрольны характар, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я не хачу адмаўляць тое, што за гэты час жыццё на месцы не стаяла, адбыліся пэўныя зрухі ў лепшы бок, створаны новыя прадпрыемствы, з'явіліся новыя людзі. Але, як мне дакладваюць, праблем хапае. Рэалізаваны асобныя праекты ў дрэваапрацоўцы, мадэрнізаваны цэментныя прадпрыемствы, створаны дадатковыя працоўныя месцы ў прадпрымальніцкім асяроддзі, уведзена ў эксплуатацыю больш за 125 тыс. кв.м жылля».

Аднак запланаваныя мерапрыемствы рэалізуюцца нізкімі тэмпамі, асобныя з іх выключаюцца, сродкі, што выдзяляюцца, не асвойваюцца. Не адбылося і павышэння дзелавой актыўнасці, а колькасць занятых у эканоміцы скарацілася, адзначыў ён.

«Усё б нічога, калі стварылі высокатэхналагічныя вытворчасці, дзе, можа, замест сотні чалавек працуюць дзесяць. Страху ў гэтым няма, што скарацілася занятасць і няма беспрацоўя, гэта добра. Але паўстае пытанне прыцягнення сюды насельніцтва, а таксама і стварэння для яго месцаў для пражывання і работы. Трэба ў комплексе глядзець на гэтыя лічбы», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб сваім патрабаванні: людзі павінны быць упэўнены ў заўтрашнім дні, мець работу, дастойную заработную плату і камфортныя ўмовы для пражывання. «Нічога новага. Трэба стварыць нармальныя ўмовы, як у іншых рэгіёнах краіны. Я спадзяюся на адкрытую, сумленную размову і хацеў бы пачуць канкрэтныя прапановы па праблемах, якія неабходна вырашаць», - рэзюмаваў Лукашэнка.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць