Галоўнымі тэмамі размоваў былі пытанні перспектываў Беларусі ў праграме «Ўсходняе партнёрства», а таксама магчымы прыезд Лукашэнкі на саміт у чэшскую сталіцу 7 сакавіка.
У Дзень Волі былы палітвязень Аляксандр Казулін у Празе правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў Чэхіі Карлам Шварцэнбергам, паведамілі «НН» у арганізацыі «Грамадзянская Беларусь».
Галоўнымі тэмамі размоваў былі пытанні перспектываў Беларусі ў праграме «Ўсходняе партнёрства», а таксама магчымы прыезд Лукашэнкі на саміт у чэшскую сталіцу 7 траўня.
Казулін спрабуе данесці сваю пазіцыю, што Лукашэнку нельга клікаць у Прагу. Канчатковае рашэнне будзе прынятае толькі ў красавіку, запэўнілі ў МЗС Чэхіі.
Каментары