Меркаванні1313

Вітальд Юраш: Польшча здрадзіла беларускай апазіцыі

Польскі эксперт па Усходняй Еўропе, дыпламат і журналіст Вітальд Юраш выступіў з рэзкай крытыкай палітыкі Польшчы ў адносінах да прадстаўнікоў беларускай апазіцыі і лідараў польскай дыяспары ў Беларусі, якія былі вымушаныя пакінуць краіну. «У ёй, нібы ў люстэрку, канцэнтруецца ўсё тое псеўдавялікадзяржаўнае, а на самой справе выключна плебейскае, хамскае і пагардлівае, што ляжыць у аснове нашага стаўлення да Беларусі і беларусаў». Няздольнасць Польшчы не тое што абараніць, а нават падтрымаць такіх знакавых асобаў, як Шушкевіч ці лідары Саюза палякаў, пасылае беларусам выразны сігнал: на Польшчу нельга спадзявацца, яе абяцанні нічога не вартыя. 

Лідары эміграцыйных асяродкаў беларускай апазіцыі на сустрэчы з прэзідэнтам Анджэем Дудам. 9 студзеня 2024 года. Фота: сацыяльныя сеткі

Вітальд Юраш (Witold Jurasz) у 2010 годзе ўзначаліў палітычны аддзел Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску, а з красавіка 2010 па люты 2011 года выконваў функцыі кіраўніка місіі як часовы павераны ў справах. Пасля завяршэння дыпламатычнай службы Юраш стаў актыўным каментатарам і аналітыкам у польскіх СМІ. Ён рэгулярна выступае ў якасці эксперта па пытаннях міжнароднай палітыкі, асабліва адносна Расіі і постсавецкай прасторы.

У сваім артыкуле, апублікаваным на партале Onet.pl, Юраш звяртае ўвагу на драматычную сітуацыю, у якой апынуліся многія пажылыя лідары беларускай апазіцыі, што калісьці атрымлівалі ад польскай дзяржавы абяцанні падтрымкі, але цяпер засталіся без сродкаў для існавання.

Сярод іх — былыя кандыдаты ў прэзідэнты, ветэраны барацьбы супраць рэжыму Лукашэнкі, а таксама лідары польскай дыяспары ў Беларусі.

Як піша Юраш, некалькі месяцаў таму да яго звярнуўся адзін з легендарных лідараў беларускай апазіцыі і былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі. Аўтар не раскрывае яго імя, але адзначае, што гэты чалавек у вельмі паважным узросце і, улічваючы праблемы са здароўем, ужо не можа займацца прафесійнай дзейнасцю.

Вярнуцца ў Беларусь, дзе ён атрымлівае пенсію, мужчына не можа, бо яго адразу пасадзяць у турму.

Па словах Юраша, спробы дамагчыся дапамогі ад польскай дзяржавы, нягледзячы на шматлікія перамовы з членамі ўрада, якія вяліся прынамсі некалькі месяцаў, скончыліся няўдачай.

Адзіную падтрымку яму аказаў знанага роду прыватны прадпрымальнік Мацей Радзівіл, які фінансуе не толькі гэтага палітыка, але і іншыя беларускія ініцыятывы, такія як Музей Вольнай Беларусі і Беларускі моладзевы хаб у Варшаве. Радзівіл адкрыта прызнае, што фактычна выконвае функцыі, якія павінна была б узяць на сябе дзяржава.

Яшчэ адна праблема, згаданая ў артыкуле, звязаная з медыцынскімі і юрыдычнымі цяжкасцямі, з якімі сутыкаюцца беларускія апазіцыянеры. Напрыклад, згаданы палітык, баючыся дэпартацыі праз пратэрмінаваную візу, адмовіўся ад лячэння ў Германіі і застаўся ў Польшчы, дзе яго стан пагоршаў з-за інфекцыі, атрыманай у польскім шпіталі. Арганізацыяй рэабілітацыі заняўся не ўрад, а прыватная асоба — былы пракурор, які захаваў ананімнасць.

Лёс польскай дыяспары і цынізм палітыкаў

Аналагічная сітуацыя назіраецца з лідарамі Саюза палякаў у Беларусі, якія таксама былі вымушаныя выехаць з Беларусі. Шмат хто з іх, уключаючы пажылых актывістаў, працуе ў Польшчы за мінімальную заработную плату. Універсітэцкія выкладчыкі, як піша Юраш, часта працуюць прыбіральшчыкамі або смажаць бульбу фры ў сетках хуткага харчавання. Але сапраўдная драма не гэта — а людзі ва ўзросце 70—80 гадоў, якія альбо не могуць знайсці працу, альбо ўжо фізічна не здольныя працаваць.

Рэдакцыі Onet вядомы прынамсі адзін выпадак, калі чалавек, сутыкнуўшыся са сцяной абыякавасці з боку польскіх палітыкаў, устаноў і фондаў, быў блізкі да спробы самагубства.

Аўтар абвінавачвае польскіх палітыкаў у цынізме: яны з ахвотай выкарыстоўвалі беларускіх апазіцыянераў для самапіяру, фатаграфуючыся з імі і заклікаючы да барацьбы з рэжымам Лукашэнкі, але, як толькі грамадская цікавасць да беларускай тэмы згасла, забыліся пра свае абяцанні дапамогі.

«Перш за ўсё гэтая дапамога выгадная самой Польшчы. Яе адсутнасць азначае, што апазіцыя ў Беларусі не захоча супрацоўнічаць з нашай краінай. Раўнадушша, цынізм, абыякавасць і палітычная недальнабачнасць у гэтым пытанні яднаюць палітыкаў як з дзеючай кааліцыі, так і з апазіцыі. І што найгорш — гэта працягваецца ўжо шмат гадоў», — піша былы дыпламат.

Сімвал польскай ганьбы — гісторыя Станіслава Шушкевіча

Юраш прыводзіць у прыклад лёс Станіслава Шушкевіча. Ён апісвае прыніжальныя эпізоды, такія, як выдача Шушкевічу кароткатэрміновай візы замест доўгатэрміновай і яго неўключэнне ў спіс гасцей на афіцыйнае мерапрыемства ў прэзідэнцкім палацы з нагоды дзяржаўнага свята — Канстытуцыі 3 Мая.

«Станіслаў Шушкевіч расказаў мне, што, хоць ён быў у Палацы ўсяго за два дні да таго на сустрэчы, яго ніхто не запрашаў. Мне хацелася праваліцца ад сораму пад зямлю», — успамінае Юраш і дадае, што пасля ягонага тэлефанавання Канцылярыя Прэзідэнта выпраўляла памылку, але «не так, як трэба было б запрасіць былога прэзідэнта суседняй краіны».

Станіслаў Шушкевіч. Фота: Наша Ніва

Юраш адзначае, што Шушкевіч, якога Лукашэнка пазбавіў пенсіі ў Беларусі, быў вымушаны зарабляць на жыццё нізкааплатнымі лекцыямі».

«Гісторыя [незабяспечанай] старасці Станіслава Шушкевіча — гэта гісторыя польскай ганьбы. У ёй, нібы ў люстэрку, канцэнтруецца ўсё тое псеўдавялікадзяржаўнае, а на самой справе выключна плебейскае, хамскае і пагардлівае, што ляжыць у аснове нашага стаўлення да Беларусі і беларусаў. Гэта тычыцца і апазіцыі», — цытуе Юраш свае словы з кнігі «Дэман з-за мяжы» (Demon zza miedzy, 2023).

Павел Латушка і Святлана Ціханоўская. 26 студзеня 2025. Фота: Olimpik NurPhoto via Getty Images

Ясны сігнал беларускай апазіцыі

Юраш сцвярджае, што няздольнасць Польшчы не тое што абараніць, а нават падтрымаць, прычым нават такіх знакавых асобаў, як Шушкевіч ці лідары Саюза палякаў, гэта ганьба для польскай дзяржавы. Гэта пасылае беларусам выразны сігнал: на Польшчу нельга спадзявацца, яе абяцанні нічога не вартыя. Такое становішча грае на руку Расіі, якая становіцца адзіным бенефіцыярам расчаравання беларусаў у Польшчы.

«Праблема ў тым, што вылучаныя сродкі значна часцей трапляюць не да беларускай апазіцыі або незалежных ініцыятыў, а ў рукі фондаў і цэнтраў, якія часта кантралююцца польскімі спецслужбамі. Гэтыя структуры выдаткоўваюць атрыманыя грошы галоўным чынам на ўтрыманне саміх сябе.

Рэальная дзейнасць тым часам занядбаная. Той факт, што гэта працягваецца нязменна як мінімум 20 гадоў і што незалежна ад таго, хто кіруе Польшчай, у гэтых адносінах нічога не мяняецца, даказвае, што мы альбо карумпаваныя, альбо дурні. Трэцяя магчымасць заключаецца ў тым, што мы прасякнутыя расійскай агентурай і сабатуем нашу будучыню не па дурасці і не дзеля грошай, а па ўказцы з Масквы», — піша Юраш.

Каментары13

  • ваван питерски
    24.04.2025
    очередное разжигание.... В РБ садят ксендзов, запрет на изучение польского языка, владельцы карты поляка сидят под веником и не шевелятся, Пачобут в тюрьме... Я не говорю что ОТКРЫТО в школах изучают псевдоисторию про угнетение и т.н. ополячивание....забывая причины и следствия, забывая про Катынь и прочие преступления...
  • Совет
    24.04.2025
    Лучшее, что может сделать Польша, это отобрать лицензию у VFS Global.
  • fixed
    24.04.2025
    Рацыя, чалавек відавочна спрабуе выкарыстоўваць беларусаў у сваіх уласных інтарэсах. Менавіта той самы піяр, пра каторы вы кажаце. Дзіўным чынам такія заявы супадаюць зь набліжэньнем выбараў.

Цяпер чытаюць

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый4

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве з-пад руінаў дома ўсё яшчэ чутныя званкі тэлефонаў3

Святар Сяргей Трысцень знаходзіцца дома

Трамп: Мы маем дамову з Расіяй, зараз патрэбная згода Зяленскага9

«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі12

Памёр ваенны карэспандэнт расійскага тэлеканала «Звезда»1

Расія нанесла масіраваны ўдар па гарадах Украіны, у Кіеве — дзевяць загінулых, 63 параненыя2

Белы дом пра апошнюю заяву Трампа: у прэзідэнта «заканчваецца цярпенне»13

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў12

Не кажы ты мне слоў, што не грэюць цяплом, Аляксандр Чарнуха4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый4

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць