«Мякка кажучы, мяне трэсла». Беларуска атрымала рахункі на 40 тысяч еўра за чатыры дні ў швейцарскай бальніцы
Беларуска атрымала сур'ёзны апёк падчас падарожжа па Швейцарыі. Яна правяла чатыры дні ў дзвюх клініках — а пасля атрымала рахункі на агульную суму больш за 40 тысяч еўра. Страхоўка пакрыла толькі частку гэтай сумы, астатняе жанчына засталася вінная. Сваю гісторыю яна распавяла ў тыктоку, заўважыла «Люстэрка».

Дыяна і Улад — муж і жонка. Улад перавозіць грузы па Еўропе, а Дыяна ў нейкі момант звольнілася з працы, каб ездзіць разам з ім і весці «дзённік жонкі дальнабойшчыка» ў тыктоку.
У студзені 2025 года пара адправілася ў працяглую кадэнцыю на чатыры месяцы. «Муж працуе, ну, а я — проста пасажыр», — тлумачыла дзяўчына.
Праз нейкі час падарожжа пайшло не па плане. 7 лютага Дыяна паведаміла, што трапіла ў бальніцу.
«На мяне ўпаў чайнік з кіпнем. Там было нешта каля 600 мілілітраў вады. Проста ў гэты момант на нешта адцягнула ўвагу і забылася наогул, што мы рабілі гарбату. Улад не ўбачыў наогул, што там стаіць кіпень. Крануўся, паехаў — і ўсё, звяздзец, — успамінала яна гэты момант.

Кіпень трапіў на жывот, сцёгны і ногі дзяўчыны.
«Там, дзе перавязана, — гэта ўсё ў пухірах, усюды злезла скура», — расказала беларуска ў адным з відэа.
У швейцарскай бальніцы Дыяну прааперавалі, «пачысцілі скуру ад пухіроў».
Беларуска паказвала працэс лячэння, умовы ў двухмеснай палаце, а таксама свае абеды. Мець зносіны з персаналам ў яе атрымлівалася толькі праз анлайн-перакладчык.
«Магу сказаць так: абслугоўванне тут вельмі добрае, ды і ежа тут таксама выдатная», — казала дзяўчына.

10 лютага яна паведаміла, што яе выпісалі са швейцарскай бальніцы. Спачатку Дзіяна збіралася працягнуць лячэнне ў Польшчы, але потым вырашыла вярнуцца ў Беларусь. Пераезд даўся ёй нялёгка, дарога заняла двое сутак, дзевяць гадзін машына прастаяла на беларуска-польскай мяжы.
«Дарога амаль паўтары тысячы кіламетраў на заднім сядзенні — Гэта проста пекла. Мяне проста трэсла ад кожнага каменьчыка, ад кожнай няроўнай дарогі», — успамінала Дыяна ў адным з відэа.

12 лютага Дыяна паведаміла, што яе паклалі ў бальніцу ў Брэсце, а праз месяц — 14 сакавіка — падзялілася навіной пра тое, што выпісваецца. Аднак засталіся рахункі за лячэнне ў Швейцарыі.
«Ну што, палячыліся ў швейцарскай бальніцы? Будзьце так ласкавыя заплаціць. Адразу нам прыйшоў першы рахунак на 10 800 еўра. < … > У нас страхоўка <…> можа пакрыць 30 000 еўра. Мы былі, у прынцыпе, спакойныя, — расказвала яна на відэа. — Далей нам прыйшоў другі рахунак на 29 000 еўра. Мякка кажучы, мяне трэсла. Я была ў поўным шоку».
Дзяўчына апублікавала скрыншоты рахункаў, што ёй даслалі. У адным пазначаная сума 10 719, у другім — 29 192,4. Верагодна, гэта сумы ў швейцарскіх франках. Сумарна атрымліваецца больш за 39 тысяч франкаў, або больш за 42 тысячы еўра.
«На гэты момант страхавая сказала, што пакрые 30 000 еўра. І мы, атрымліваецца, павінны яшчэ, калі глядзець па гэтым курсе, 12 800 еўра. Так што калі што-небудзь здарыцца з вамі ў Швейцарыі — едзьце лепш у якую-небудзь іншую краіну. Што будзе далей — мы не ведаем. За колькі нам трэба заплаціць гэтую суму, ці будуць яны там падаваць у суд на мяне — пакуль гісторыя замоўчвае. Будзем спадзявацца на лепшае, — падзялілася перажываннямі Дыяна.
Жонка Арцёма, які эміграваў у Іспанію з сям’ёй і застаўся там адзін, адказала, чаму ў Баранавічах лепш, чым у Барселоне
Беларуска пераехала ў Нідэрланды, каб канчаткова змяніць пол. Як гэта ўладкавана і колькі каштуе?
Айцішнік, які зарабляў у Мінску 3000 еўра, працуе ў Польшчы ў дастаўцы прадуктаў і вельмі задаволены
Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна
Каментары