Выбары-20202525

Стоп-фэйк. БТ і Каранік кажуць, што «Голас» налічыў Лукашэнку 62—63%

У вечаровай «Панараме» за 26 жніўня з’явілася новая рубрыка — «іранічны» каментар карэспандэнткі Марыі Пятрашкі. Яе маналог адзначыўся грубым фэйкам.

«Ініцыятыва «Голас», створаная аб’яднаным штабам, хоць і апрацавала толькі частку агульнай колькасці бюлетэняў, але і там лідзіруе Аляксандр Лукашэнка! То-бок атрымліваецца, што кандыдатаў многа, рахункаводаў многа, а прэзідэнт адзін», — заявіла Марыя Пятрашка. На экране ў гэты час дэманстравалася лічба 61,7%.

Падобныя лічбы назваў і экс-міністр аховы здароўя, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік падчас сустрэчы на «Гродна-Азоце». «Колькі платформа «Голас» паказала за Аляксандра Рыгоравіча? 63%, па-мойму», — заявіў ён пад смех залы.

А што ў рэальнасці? Стваральнікі платформы «Голас» сцвярджаюць, што маюць 1 047 933 правераных галасоў. Гэтыя ўнікальныя мабільныя нумары, якія зарэгістраваліся ў сістэме і выбралі таго ці іншага кандыдата. 96% з іх дэкларавалі, што галасуюць за Ціханоўскую. За Лукашэнку — толькі 0,96%.

Калі ўлічваць толькі дасланыя фота бюлетэняў — а Марыя Пятрашка кажа менавіта пра «апрацаваныя бюлетэні», — сітуацыя змяняецца непрынцыпова. Дасланы 554 881 бюлетэнь з голасам за Ціханоўскую (98%) і 681 бюлетэнь за Лукашэнку (0,12%).

Адкуль жа ўзялася лічба «61,7%»? Столькі нібыта набраў Лукашэнка, калі суміраваць пратаколы з 1310 участкаў, якія аказаліся ў распараджэнні «Голаса». 

Але стваральнікі платформы адзначаюць, што гэты вынік не можа лічыцца праўдзівым, бо ёсць доказы фальсіфікацый на мінімум 400 участках з гэтых 1310.

Колькасць дасланых бюлетэняў за Ціханоўскую на гэтых участках перавышае лічбу, запісаную ў пратакол.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію4

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёвец паглядзеў у свой мабільнік: геалакацыя вызначалася як Смаленск7

Украіна ўдарыла на НПЗ у Ніжагародскай вобласці, які забяспечвае Маскву і вобласць палівам4

«Мы ачмурэлі ад таго, наколькі гэта дорага». Колькі беларусы зараз трацяць на вяселле3

Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму2

Гэты архітэктар праектуе падземныя гарады для самых багатых на выпадак Трэцяй сусветнай вайны5

Сабака ўкусіў дзіця непадалёк ад дзіцячай пляцоўкі, калі тое спрабавала залезці на дрэва? Версіі маці і гаспадара3

Рэлігія можа дзейнічаць на мозг як наркотык — у добрым сэнсе слова4

У Кіеве 10 чалавек загінулі ў выніку расійскай атакі, яшчэ 56 — параненыя

ЗША ўдзесяцёх і пры двух адмененых галах перамаглі Боснію і выйшлі ў 1/8 фіналу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію4

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць