Грамадства1010

За надпіс «Не забудзем» на Пушкінскай двух чалавек абвінавачваюць па «крыміналках». Ім пагражае да 10 гадоў

У верасні дваіх мінчукоў затрымалі пасля таго, як яны спрабавалі аднавіць мемарыял Аляксандру Тарайкоўскаму — надпіс на асфальце «Не забудзем». Цяпер людзям выстаўляюць па два артыкулы крымінальнага кодэкса, за якія ім пагражае пакаранне да 10 гадоў, піша Tut.by.

Нагадаем, 25-гадовая мінчанка Марыя Бабовіч 9 верасня пісала грунтоўкай на асфальце каля станцыі метро «Пушкінская» дзве літары з фразы «Не забудзем».

Тады дзяўчыну затрымалі па 339-м артыкуле КК РБ за хуліганства. Праз некалькі дзён Марыю выпусцілі, але пазней зноў выклікалі ў міліцыю для паказанняў, у пастанове яна ўбачыла іншы артыкул КК РБ-341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) КК РБ. Тады дзяўчына заставалася на волі.

У пастанове было пазначана, што «псаванне маёмасці» нанесла матэрыяльную шкоду «Гаррамаўтадору Мінгарвыканкама» на агульную суму 10 182 рублі 52 капейкі (больш 377 базавых велічынь).

Адвакат Марыі Андрэй Мачалаў паведаміў: цяпер Марыя пад вартай у СІЗА ў Жодзіна. Артыкул паводле яе справы перакваліфікавалі. Цяпер дзяўчыну абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ — па ч. 2 арт. 339 і ч. 2 арт. 218.

Суда да гэтага моманту не было, калі ён пройдзе — невядома. Падрабязнасці следства адвакат Мачалаў распавядаць адмовіўся.

Праз надпіс затрымалі і 42-гадовага мінчука Дзяніса Граханава, ягоная мама распавяла, што 9 верасня ўвечары ён быў адным з тых, хто аднаўляў надпіс на мемарыяле.

— Ён быў адзін, потым да яго падышлі два хлопцы, якія проста глядзелі. Калі на Пушкінскую прыехалі сілавікі, сын адтуль з'ехаў на ровары. А 10 верасня прыйшлі дадому і забралі — вылічылі па камерах. Суткі ён правёў у РУУС, потым на Акрэсціна. 13 верасня яго выпусцілі. Сказалі чакаць суда. 22 кастрычніка прыйшлі і сказалі прайсці на размову са следчым — і ўсё, з канцамі. Спачатку следчы сказаў, што яго павінны перавесці ў Жодзіна з Акрэсціна, але цяпер наогул невядома — дзе ён, — распавядае ягоная мама Дзіна.

Па словах мамы, артыкул у гэты раз «абцяжарылі», а выстаўлены ўрон «Гаррамаўтадару», які да гэтага складаў 7 тысяч 500 рублёў, павялічылі да 10 тысяч.

У верасні Дзяніса затрымлівалі па 341 артыкуле КК РБ( апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці), а цяпер справу перакваліфікавалі па такіх жа двух артыкулах, як і ў Марыі Бабовіч — ч. 2 арт. Ён пад вартай.

Блізкім Дзяніса вядома, што ён не згаджаўся з абвінавачваннем і лічыў, што складу злачынства ў яго ўчынках няма, мужчына збіраўся хадайнічаць аб спыненні крымінальнай справы.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!2

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія агуркі ў крамах каштуюць ужо танней за беларускія

Амерыканская разведка даведалася пра пачатак мінавання Армузскага праліва5

Ва Украіне паказалі, як ударылі па заводзе «Крэмній Эл» у Бранску ВІДЭА1

Патрыярх Кірыл назваў новага вярхоўнага лідара Ірана «дарагім братам»11

Беларусь увайшла ў топ-40 сусветных імпарцёраў зброі

Яшчэ адна аплатная сістэма стала блакаваць беларусаў4

«Пазнаёмілася з дзядулем з Англіі». Юная гамяльчанка ўжо 6 гадоў адпраўляе і атрымлівае паштоўкі з іншых краін1

Галоўчанка загаварыў пра перспектыўнасць валюты БРІКС1

Ціханоўская сустрэлася з Мелоні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!2

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць