Улада1616

Лукашэнка пра званок Пампеа: Тое, што пішуць у тэлеграм-каналах, — фігня

Пра гэта ён заявіў сёння, піша БелТА. У Брэст памочнікам прызначаны Валерый Вакульчык, а ў Гродна — Юрый Караеў.

«Давайце шчыра: у Гродне вывешвалі польскія сцягі. Ну, калі іх сёння знялі, гэта ж не значыць, што там у кагосьці ў галаве чагосьці не блукае. Вы бачыце паводзіны некаторых клірыкаў нашых цэркваў — і каталіцкай, і праваслаўнай.

Таму гэта таксама зона вашай адказнасці, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — І наогул вы павінны разумець, што за межамі нашай краіны натаўцы не ўціхамірыліся, што б яны ні казалі».

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым згадаў пра сваю нядаўнюю тэлефонную размову з дзяржсакратаром ЗША Майклам Пампеа. «У нас (Валерый Паўлавіч ведае) з ім вельмі добрыя адносіны. Усё, што пішуць у Telegram-каналах, — гэта фігня.

Нічога ён ад мяне не патрабаваў, была вельмі цёплая, добрая такая размова. Але я яму прама сказаў, па-сяброўску: «Майк, нягледзячы на гэта, я ж разумею, што адбываецца». І я яго папярэдзіў: калі толькі там тузануцца з боку Польшчы, Літвы і, можа, Украіны (гэта нават не абмяркоўваецца, ім не да гэтага), а вось палякі і літоўцы, у асноўным палякі

(што там літоўцы — арміі няма), — ну, мы будзем адказваць», — заявіў Лукашэнка.

«Ён мяне запэўніў, што гэтага не можа ніколі быць і не будзе. Я кажу: добра, я пачуў. Мы гэта чуем, але мы павінны рэагаваць. Я пакуль пра Мінску не кажу, я кажу пра гэтыя заходнія вобласці», — распавёў Аляксандр Лукашэнка.

Менавіта наяўнасцю важных участкаў працы на адпаведных напрамках Лукашэнка патлумачыў прызначэнне Валерыя Вакульчыка і Юрыя Караева на пасады памочнікаў па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. «Таму ў мяне іншых больш надзейных няма. Я разглядаў іншыя ўчасткі працы. Але ўсё-ткі думаю, што гэта найважнейшыя. Там ёсць над чым працаваць, — сказаў Лукашэнка. — Асабліва, Валерый Паўлавіч, заходні кірунак. Будучы супрацоўнікам і старшынёй КДБ, заўсёды гэтаму ўвагу надавалі. І тым не менш бачыце, як атрымалася. Таму ўсе гэтыя веды трэба Юрыю Хаджымуратавічу перадаць».

«Таму нельга супакойвацца і па нагоды вось гэтых мэтаў, што ім, палякам, патрэбна ўся Беларусь. Вы ведаеце, нават калі ўсё НАТА ўвойдзе ў Беларусь, у іх гэта не атрымаецца. Нават калі мы будзем адны, у іх гэта не атрымаецца. Мы за сваю краіну загінем усе. Не дай бог, вядома. Яны павінны гэта ведаць», — рэзюмаваў Лукашэнка.

Стала вядома, пра што размаўлялі Пампеа і Лукашэнка

Каментары16

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць