Меркаванні

«Са мною ўсё ў парадку — не білі», — дырыжорка пасля чатырох допытаў на Акрэсціна

«Нават уявіць не магла, што столькі людзей мяне падтрымаюць, столькі добрых, цёплых слоў пачую і ўбачу. Як вярнулася, спачатку некалькі гадзін плакала, бо стала адпускаць і трохі накрываць, адчула сабе проста маленькай дзяўчынкай, — напісала ў фэйсбуку дырыжорка хору Concordia Галіна Казіміроўская. — А потым плакала, калі стала чытаць вашыя словы падтрымкі, іх столькі, што мне, відаць, на тыдзень хопіць…

Са мною ўсё ў парадку — не білі.

Мяне пасадзілі ў ІЧУ на Акрэсціна, туды трапляюць усе да суда. Гэта адно з самых жахлівых месцаў на зямлі. Калі праходзіла праз знакаміты дворык, ля сцяны якога збівалі ў жніўні мужчын — холадам б’е, як токам.

Не магу пісаць аб усім, бо падпісала паперку. Але пра нейкія агульныя рэчы — магу.

Умовы, у якіх я, як і шмат беларусаў за апошнія месяцы, жыла гэтыя чатыры дні, нічога супольнага з жыццём не маюць, гэта катаванне.

Мне здаецца, я сябе рыхтавала, але да гэтага немагчыма падрыхтавацца. З усім гэтым брудам, хамствам, смуродам, адсутнасцю ўсіх сродкаў гігіены, прыніжэннем — я не была гатовая, што мяне пазбавяць паветра — базавае права нармальна дыхаць. У камеры паветра няма і ты спрабуеш высунуць нос у маленькую дзірку ў жалезных дзвярах, каб зрабіць адзін удых, а потым цякаць, бо ахоўнік можа ўбачыць, і горш будзе ўсім. Бясконцы галаўны боль, высокі ціск, бяссонніца…

Ніколі не была на допытах і гэта было маё асабістае пекла, праз якое я праходзіла чатыры разы. Не ведаю, чаму я такі небяспечны злачынца і якую нясу ім пагрозу, але збоку выглядала, што я быццам замініравала самалёт. Аб гэтым дакладна пісаць не магу, пакуль не адчуваю сябе цалкам у бяспецы.

Я ведаю, што праз гэты ціск, прыніжэнне, запалохванне праходзіць вялікая колькасць беларусаў. Увогуле, уся гэта сістэма працуе як нейкі завод па выпуску герояў. Не буду пісаць аб цяжкасцях, вы шмат пра гэта і без мяне ведаеце, напішу пра добрае.

Сустрэла столькі цудоўных людзей, неверагодныя гісторыі, вартыя трапляння ў кнігі. Адна была кранальная да слёз.

На другі дзень маёй «адседкі», калі ўжо маіх першых сукамерніц каго выпусцілі, каго адправілі ў Жодзіна, я засталася адна на некалькі гадзін (гэта, дарэчы, страшней, бо здаецца, што зараз прыйдзе злы дзядзька і нават не будзе каму заступіцца за цябе).

Позна ўвечары «зайшла ў хату» новая арыштантка. І гэта была Дуліна Наталля Алегаўна — звольненая выкладчыца МДЛУ. Я яе адразу пазнала, гэта такі светлы, вытанчаны, адукаваны, добры і неверагодны чалавек, які адразу ўлюбляе ў сабе. І тут, у камеру насупраць, куды ў нас выходзяць дзіркі-«кармушкі», у дзвярах заводзяць новенькіх чатырох дзяўчат. І аказалася, што гэта студэнты МДЛУ, і яны адразу пазналі сваю настаўніцу.

І вось, з нашага боку ў дзірку высунулася Дуліна, а з таго — яе студэнткі, і яны спрабуюць падтрымаць адна адну…. Тут толькі слёзы.

Я ведаю, што яшчэ пэўны час буду баяцца незнаёмых дзядзькаў, ведаю, што нейкія моманты адтуль не забуду ніколі. І я дакладна ведаю, што так нельга жыць і так быць не павінна! Таму і не спынюся. Я ганаруся ўсімі героямі маёй краіны, а іх тут шмат. Я ганаруся хадзіць з імі па адной зямлі, дыхаць адным паветрам, а неўзабаве — вольным паветрам. Гэтых людзей не зламаць, Новай Беларусі Быць! «У крывавых муках мы народзім Жыццё Рэспублікі сваёй», — піша дырыжор Галіна Казіміроўская.

Чытайце таксама:
Сілавікі палююць на дырыжораў

Дырыжора Галіну Казіміроўскую аштрафавалі на 810 рублёў. Але можа быць новы працэс

Каментары

Цяпер чытаюць

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Зніклы на вайне серыйны рабаўнік з Беларусі знайшоўся ва ўкраінскім палоне

«Белпол» патлумачыў, з чым могуць быць звязаныя праверкі на мяжы Беларусі і Расіі3

Праз два тыдні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Глядзіце адрасы

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць