Грамадства

«У нашай школе не фальсіфікавалі»: адважную настаўніцу з Белаазёрска затрымалі на ўроку пад плач школьнікаў

Невялікі — на 11 тысяч, — Белаазёрск, на тым тыдні шакавала гісторыя затрымання мясцовай настаўніцы Таццяны Брыч. 

Жанчына ўжо 24 гады выкладае рускую мову і літаратуру ў роднай школе №3, якую сама ж некалі і скончыла. 

І тут па яе міліцыя прыйшла проста на ўрок, калі Брыч выкладала дзесяцікласнікам. Прычына — народны артыкул 23.34, ужо не першы для жанчыны, але першы — з такім затрыманнем. Некаторыя дзеці, назіраючы сітуацыю, плакалі.

Грошы на першы штраф у свой час Брыч сабралі калегі, а пасля другога затрымання, калі чалавек проста знік, па горадзе прайшла хваля салідарнасці, у якую ўключыліся многія вучні Брыч.

Таццяна Брыч з калажам са здымкаў белаазёрцаў у сваю падтрымку

Пакуль тры дні яе трымалі ў ізалятары да суда, выпускнікі спрабавалі высветліць, чаму затрымліваюць настаўнікаў, і зрабілі для яе душэўную фотасесію з плакатамі.

Пасля суда, на якім Брыч атрымала 10 базавых велічынь штрафу, жанчына расказала «Нашай Ніве», чаму актыўнічае ў Белаазёрску і чаму там кашмараць людзей.

«Мы ў пратэсным руху ад самага пачатку: выходзілі на акцыі, у ланцугі салідарнасці, але потым пачалі ціснуць, пасыпаліся пратаколы. Сімволіка і лозунгі зніклі, але некаторыя неабыякавыя людзі збіраліся на плошчы ў такім фармаце: сядзем на лавы, возьмем чаю, печыва, сядзім і гаворым. 

25 лістапада ў адной з нашых сябровак быў Дзень народзінаў, яна прынесла торт. Прыехала міліцыя, патрабавала разысціся, але мы ім: «Ай, надакучылі ўжо, адчапіцеся, у вас няма законных падставаў нас выганяць». Яны нейкі час пастаялі з намі, потым з'ехалі, але вярнуліся і сказалі, што пачнуць затрыманні. Мы разышліся. 

На наступны дзень на тым месцы двое чалавек атрымалі пратаколы. А вось ужо ў пятніцу пачалася сапраўдная аблава на тых, хто быў 25-га. 

Да жанчыны, якая працуе педагогам у цэнтры творчасці, прыйшлі проста на работу. Кажа, калідор быў чорны ад супрацоўнікаў — адну крохкую жанчыну дзве машыны прыехала затрымліваць. 

А яны гэта спецыяльна робяць, каб затрымаць у пятніцу і трымаць выходныя ў ізалятары да суда. Мы гэта зразумелі, і зніклі, так бы мовіць. У пятніцу-суботу шукалі ўсіх, але мала каго знайшлі. Нават дактары мясцовыя — два стаматолагі, — хаваліся. 

А вось ужо ў панядзелак прыйшлі па мяне. 

Я ведала што прыдуць, але не думала што так: забіралі з урока ў 10-м класе, у 9:20 яны прыйшлі.

Адзін супрацоўнік з дырэктарам, — дырэктар сказала, каб я перадала усе матэрыялы, — павялі мяне ў мой кабінет. Супрацоўнік яшчэ так стаў, нібыта баяўся што я ад яго ўцяку, скокнуўшы праз акно. 

Дзесяцікласніцы не зразумелі, што адбываецца, а сямікласнікі зразумелі і напалохаліся, некаторыя плакалі. 

Калі я апранулася, мяне павезлі ў маю кватэру, пашукалі нешта там, нічога не знайшлі. Потым супрацоўнік з'ездзіў, відаць, да пракурора, узяў яшчэ адну санкцыю, і павезлі ўжо на месца фактычнага пражывання з мужам, забралі сістэмны блок і адправілі мяне ў ізалятар.

Наступны дзень — будні, маглі судзіць, але нічога не адбывалася. На наступны — таксама не, стала зразумела, што будуць трымаць 72 гадзіны. 

Ды яшчэ ўручылі адзін пратакол па 23.4 — «непадпарадкаванне». Як я зразумела — гэта каб была нагода звольніць мяне з работы. 

На судзе я атрымала штраф і выйшла на свабоду, дачка паказала мне ўсё тое, што накрэатывілі мае вучні.

Ведаеце, я не шкадую ні пра што.

Навошта мне гэта? Пачнем з таго, што нашая школа №3 Белаазёрска — не запляміла сябе фальсіфікацыямі. У пратаколе была перавага Ціханоўскай больш чым у два разы.

Я ў гэтай школе вучылася, 24 гады таму я прыйшла сюды працаваць. Гэта не праўда, што ўсе настаўнікі — фальсіфікатары. 

Мне сумленне не дазваляе мірыцца з усёй гэтай хлуснёй, да якой дадаўся і гвалт. Як выкладчык літаратуры можа на гэта спакойна глядзець? 

Напэўна, гэтая сістэма мяне цярпець не стане і пазбавіцца, але я пазмагаюся за тое, каб не даць сябе проста звольніць. 

У мяне падтрымка неверагодная і сярод калектыва, і ў цэлым у горадзе». 

Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд29

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Усе навіны →
Усе навіны

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

Папугай зляцеў ад гаспадароў у Лагойскім раёне. Яго бачылі ў Мінску2

Ці варта дзецям карыстацца ChatGPT? Разважае сузаснавальнік EPAM Леанід Лознер1

Пуцін накіраваў сваю яхту на поўнач — у Мурманск4

NASA запусціла робата, каб паспрабаваць адсунуць каштоўную касмічную абсерваторыю далей ад Зямлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд29

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць