Улада4646

Лукашэнка: Не трэба кланяцца Расіі, ныць і плакаць

«Дык у чым праблема, чаго вы лезеце ў тую Расіі, дзе вам выспяткі даюць? Няўжо вы не разумееце, што ўжо не першы раз ствараецца сітуацыя, калі нас хочуць узяць голенькімі і голымі рукамі, бясплатна?».

Ужо на наступны дзень пасля ад’езду з Мінску расійскіх прэм’ер‑міністра і міністра фінансаў Пуціна і Кудрына, Лукашэнка склікаў нараду па сацыяльна‑эканамічных пытаннях.

Па тоне размовы можна здагадацца, наколькі паспяхова прайшлі перамовы з прадстаўнікамі Крамля. Лукашэнка відавочна быў не ў гуморы, ён персанальна папярэдзіў старшыню ўраду Сяргея Сідорскага і кіраўніка Нацбанку Пятра Пракаповіча, што скончыўся час кланяцца Расіі.

«З сённяшняга дня гэты час скончыўся, прыходзіць новы час.

Не выходзіць у Расіі — не трэба біць паклоны, ныць, плакаць, трэба шукаць сваё шчасце ў другой частцы планеты. Я гэта свядома публічна кажу», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка быў абураны заявамі Кудрына. «Мы ўчора назіралі цікавую сітуацыю, калі прэзідэнт Беларусі сядзеў з Уладзімірам Пуціным і абсалютна на сяброўскай ноце абмяркоўваем пытанні. І нармальна ідзе абмеркаванне. А ў гэты час Аляксей Кудрын дае прэс‑канферэнцыю сутнасць якой — пасеяць паніку ў Беларусі. Ён цалкам кансалідаваўся з нашымі адмарозкамі, якія тут на заходнія грошы вякаюць і пачынаюць вучыць працаваць», — зазначыў Аляксандр Рыгоравіч.

Лукашэнка заклікаў Сідорскага не вадзіць міністраў па звыклых дарожках, а

«трэба ісці на іншыя месцы, дзе нас не ведаюць, дзе нас чакаюць, і гандляваць — дзесяццю трактарамі, адным камбайнам, па чайнай лыжцы цукар вазіць».

«Дык у чым праблема, чаго вы лезеце ў тую Расіі, дзе вам выспяткі даюць? Няўжо вы не разумееце, што ўжо не першы раз ствараецца сітуацыя, калі нас хочуць узяць голенькімі і голымі рукамі, бясплатна? Бо ўчора Пуцін сказаў, што на падлёце да Мінска яны з Кудрыным абмеркавалі сітуацыю. І тут Кудрын разразіўся тырадай. Што, гэта было не ўзгоднена? Усё гэта ўзгоднена», — сказаў Лукашэнка.

Беларусі лідэр запэўніў, што справа не ў Асеціі і Абхазіі. «Запомніце: ніякіх вымольванняў і выпрошванняў. Калі няма ў іх 500 мільёнаў даляраў, якія нават даўно абяцалі, і мы спланавалі свой бюджэт адпаведна, то не хадзіце і не прасіце. Давайце будзем будаваць сваю эканоміку і палітыку як суверэнная незалежная дзяржава. Калі мы нарэшце пачнём мысліць як чыноўнікі суверэннай дзяржавы?»

«Гульня пачатая па‑буйному, майце на ўвазе. Выбудуем — будзе дзяржава. Не выбудуем — самнуць і бясплатна ў кішэню пакладуць, будзем бегаць потым і паглядваць налева і направа, каб кавалак хлеба са стала кінулі»

Каментары46

Цяпер чытаюць

Ці могуць беларускія спецслужбы выкрадаць апанентаў за мяжой? Расійскія ўжо спрабуюць — быў і варыянт вывезці на лодцы

Ці могуць беларускія спецслужбы выкрадаць апанентаў за мяжой? Расійскія ўжо спрабуюць — быў і варыянт вывезці на лодцы

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся новы від махлярства. Тэлефануюць ад імя сартавальнага цэнтра «Белпошты»

Расія і Кітай дамовіліся аб будаўніцтве «Сілы Сібіры — 2». Гэта канчаткова пераарыентуе расійскі газ з Еўропы ў Азію11

З аўкцыёну прадаюць калекцыю карцін Віктара Бабарыкі. У тым ліку творы Любіча і Зака5

«Захаваць беларускасць за межамі краіны». Кіраўніца Вольнага хору трымае ў Варшаве школу мастацтваў — пагутарылі з ёй7

Кім Чэн Ын выбраўся ў Пекін на браніраваным цягніку1

Белы дом: Сёння Трамп выступіць з важнай заявай15

Рэальныя заробкі ў Беларусі растуць, нават у бюджэтнікаў. У якой сферы рост найбольшы?6

«Латушка, ты ўліп па поўнай». Павел Латушка расказаў пра новы ліст з пагрозамі17

Вы не паверыце, з дапамогай чаго ў ЗША адганяюць ваўкоў ад статкаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць беларускія спецслужбы выкрадаць апанентаў за мяжой? Расійскія ўжо спрабуюць — быў і варыянт вывезці на лодцы

Ці могуць беларускія спецслужбы выкрадаць апанентаў за мяжой? Расійскія ўжо спрабуюць — быў і варыянт вывезці на лодцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць