Грамадства

Выкладчыкаў звольнілі, калі яны падпісалі ліст супраць удзелу Гігіна ва УНС? Гігін: Адбылася памылка, трэба трымацца разам

11 лютага ў інтэрнэце з’явіўся адкрыты зварот да дэкана факультэта філасофіі і сацыяльных навук Вадзіма Гігіна, у якім асуджаўся яго ўдзел ва «Усебеларускім народным сходзе». Пад зваротам падпісалася больш за 200 чалавек — выкладчыкаў, студэнтаў, выпускнікоў ФФСН.

Акця салідарнасці з затрыманымі на ФФСН

Сярод тых, хто паставіў свой аўтограф, былі знешнія сумяшчальнікі Аляксей Сасніцкі і Яраслава Кіча. Хто такія знешнія сумяшчальнікі? Яны працуюць у іншых месцах, але маюць колькі гадзін выкладання ва ўніверсітэце. Літаральна на наступны дзень Сасніцкі і Кіча паведамілі, што з імі было вырашана не працягваць супрацоўніцтва.

«Я падпісваў зварот, не думаў, што гэта будзе мець нейкі інфармацыйны ўплыў. Я перыядычна нейкія штукі падпісваю. Далей быў у ролі назіральніка, — дзеліцца з «НН» Аляксей Сасніцкі. — Я выкладаю свой спецкурс пра крэатыў, у мяне ўсяго адна пара на тыдзень. На гэтым тыдні ў мяне павінна была быць першая пара, але нібыта нейкія дакументальныя пытанні не былі вырашаныя. Я патэлефанаваў на кафедру, каб удакладніць па сваім занятку, бо яго перанеслі. Але мне сказалі, што няма маіх дакументаў, яны не дайшлі, і са мной будзе звязвацца загадчык кафедры.

Загадчык сапраўды пазваніў і сказаў, што мая кандыдатура не прайшла нейкі там адбор, і я больш не змагу выкладаць. Прычыну мне не назвалі».

Тое самае адбылося і з Яраславай Кічай. Аляксей і Яраслава дзеляць курс паміж сабой. Частка вывучае крэтыўны маркетынг пад кіраўніцтвам Сасніцкага, а частка — інтэрнэт-маркетынг у Кічы.

«Сёння ў другой палове дня мне пазваніў намеснік дэкана, які сказаў, што адбылася памылка, і мы можам зноў выкладаць. Званіў дэкан, запытаўся, якія ёсць прэтэнзіі да яго. Прапанавалі яшчэ раз даслаць дакументы, каб мы маглі выкладаць. Мы з Яраславай абмяркоўвалі гэты момант. Там не тыя грошы, пра якія можна марыць. Але пазбаўляць цэлы курс двух прадметаў ад выкладчыкаў-практыкаў — няправільна. Мы прынялі рашэнне працягваць выкладанне ва ўніверсітэце».

Фота spektr.by

Дэкан ФФСН Вадзім Гігін так патлумачыў гісторыю: «Сітуацыі няма, не занеслі другую заяву ў аддзел кадраў. Я з імі паразмаўляў, мы зразумелі адно аднаго. Ну і ўсё. Яны яшчэ нават не пачыналі чытаць лекцыі, на гэтым тыдні пачаўся семестр. Яны былі знешнія сумяшчальнікі, іх дысціпліна пачынаецца толькі з другога семестра.

У нас могуць быць розныя погляды, але як сказаў Сасніцкі: «Мы — адна сям’я». Таму трэба трымацца разам», — сказаў Гігін.

«У цяперашні момант Аляксей Сасніцкі і Яраслава Кіча не з’яўляюцца выкладчыкамі БДУ. Да 30 чэрвеня 2020 года яны былі знешнімі сумяшчальнікамі. Пры паступленні заявы аб заключэнні з імі працоўных адносін на другі семестр бягучага навучальнага года гэтае пытанне будзе разгледжана ў рабочым парадку», — паведамілі «НН» у прэс-службе БДУ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША43

У інтэрнэце прадаюць вагі з 1980‑х

18‑гадовая дзяўчына шантажавала знаёмую публікацыяй яе інтымных фота1

Пясок па цане пліткі: жыхар Баранавічаў ашалеў ад цэн на будаўнічы матэрыял1

Нафта даражэе, але расійскі рубель і ўслед за ім беларускі — таннеюць. Вось чаму так адбываецца

Як мінімум з дзвюх беларускіх калоній учора вывезлі частку палітвязняў4

Мінчанка падзякавала службе бяспекі метрапалітэна за надгляд рэчаў сына2

Лукашэнка выказаўся пра палітвязняў: «Асаблівых праблем не будзе»8

Невядомыя ад імя журналіста Панкаўца збіраюць інфармацыю пра беларускіх добраахвотнікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць