Памёр дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання Лявон Дзейка. У яго быў каранавірус
Яму быў 71 год.

Фота «Радыё Свабода»
Пра смерць паведаміў у сваім фэйсбуку старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігар Барысаў.
«Каранавірус не пашкадаваў яго. Зямля пухам, дарагі таварыш», — напісаў Барысаў.
Лявон Дзейка нарадзіўся 2 лютага 1950 года. Паводле адукацыі быў інжынерам-электроншчыкам. Працаваў на Клецкім механічым заводзе. У 1990-м быў абраны дэпутатам ад Клецкай выбарчай акрузе №62. Быў членам парламенцкай апазіцыі ў 1990-1995 гадах.
-
У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА
-
У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён
-
«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды
Каментары