Навука і тэхналогіі

Кітайскі тэрмаядзерны рэактар устанавіў новы сусветны рэкорд

На працягу ста секунд ён працаваў на тэмпературы амаль у 120 мільёнаў градусаў Цэльсія. Ранейшы сусветны рэкорд належаў гэтай самай устаноўцы — падтрыманне тэмпературы плазмы на ўзроўні 100 мільёнаў градусаў, зноў жа, на працягу ста секунд.

Фота english.ipp.cas.cn.

Як паведамляюць дзяржаўныя кітайскія СМІ, тэрмаядзерны рэактар «штучнае сонца», што працуе ў лабараторыі ў правінцыі Аньхой, прапрацаваў на тэмпературы амаль 120 мільёнаў градусаў Цэльсія на працягу ста секунд. Падчас працы рэактар таксама дасягнуў тэмпературы 160 мільёнаў градусаў, што ў дзесяць разоў больш, чым тэмпература Сонца.

Кітайскія навукоўцы спадзяюцца, што рэактар пад назвай EAST (Experimental Advanced Superconducting Tokamak — эксперыментальны удасканалены звышправодны такамак) дапаможа кітайскаму ўраду зрабіць крок наперад у пошуках бясконцай крыніцы экалагічна чыстай энергіі, піша Daily Mail.

Наступная мэта супрацоўнікаў рэактара — дамагчыся таго, каб устаноўка працавала на стабільна высокай тэмпературы на працягу тыдня.

Рэактар EAST знаходзіцца ў горадзе Хэфэй і працуе на тэрыторыі Інстытута фізікі плазмы кітайскай Акадэміі навук. Праз тое, што ўстаноўка падчас працы стварае вялікую колькасць цяпла і энергіі, яе называюць «штучнае сонца». Асноўная мэта стваральнікаў EAST — паўтарыць натуральны працэс тэрмаядзернага сінтэзу, які адбываецца на Сонцы і ў іншых зорках, і атрымаць такім чынам крыніцу амаль бясконцай чыстай энергіі.

Тэрмаядзерная рэакцыя — працэс, калі ядры атамаў зліваюцца, у выніку чаго ствараецца велізарная колькасць энергіі. Лічыцца, што паўтарэнне такой рэакцыі ў штучных умовах — выключна цяжкая, але пры гэтым вельмі жаданая мэта ў развіцці энергетыкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай2

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды2

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай2

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць