Суд пакінуў у сіле рашэнне «аб непажаданасці» коміка Мірзалізадэ ў Расіі
Адпаведнае рашэнне Маскоўскі гарадскі суд прыняў 9 снежня, пакінуўшы ў сіле рашэнне Замаскварэцкага раённага суда аб непажаданасці знаходжання ў Расіі Ідрака Мірзалізадэ, коміка з беларускім грамадзянствам.

Міністэрства ўнутраных спраў Расіі раней заявіла аб «пажыццёвай» забароне для коміка на знаходжанне ў краіне, але Ідрак аспрэчыў забарону. Цяпер паліцыя павінна прыняць новае рашэнне, з разумным тэрмінам «непажаданасці» Мірзалізадэ (гэта значыць, да якога часу ён не зможа прыехаць у Расію).
У канцы жніўня МУС Расіі пажыццёва забараніла ўезд артысту. На думку паліцыі, у сваім публічным выступе Мірзалізадэ дапусціў выразы, якія распальваюць варожасць і нянавісць у дачыненні да асоб рускай нацыянальнасці.
Сам Ідрак Мірзалізадэ нарадзіўся ў Азербайджане (паводле нацыянальнасці ён талыш), але вырас у Беларусі, скончыў універсітэт. Пашпарт у яго беларускі. Пасля вучобы ён пераехаў у Маскву, дзе зрабіў кар'еру ў камедыйных шоу і стэндапе.
-
У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА
-
У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён
-
«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды
Каментары