Сёння суд над журналістам Аляксандрам Івуліным доўжыўся 10 хвілін
Меркавалася, што сёння будуць спрэчкі бакоў, але іх не адбылося. Пасяджэнне па справе журналіста доўжылася менш за 10 хвілін.

Суддзя задала пытанні аб супрацоўніцтве журналіста са спартыўным выданнем «Трыбуна» — Івулін адказаў, што не працуе там з канца 2020 года.
Таксама журналіст па парадзе суддзі папрасіў вярнуць канфіскаваныя рэчы: ноўтбук і тэлефон.
Суд над Аляксандрам Івуліным працягнецца заўтра.
Вядомаму спартыўнаму журналісту, блогеру і футбалісту «Крумкачоў» інкрымінуюць «арганізацыю і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342). Ён быў затрыманы 3 чэрвеня.
«Доўга і ўпарта парушаў грамадскі спакой»: пачаўся суд над журналістам Аляксандрам Івуліным
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары