Улада

Рэйтынг Лукашэнкі застыў на ўзроўні 25—30%. Сацыёлагі патлумачылі чаму

Пры гэтым антырэйтынг Аляксандра Лукашэнкі складае 46%, сведчаць вынікі сацыялагічнага даследавання Chatham House.

«Рэйтынг Лукашэнкі складае 25—30% і застаецца на тым жа ўзроўні ўжо паўтара года, — каментуе кіраўнік беларускага праекту Chatham House Рыгор Астапеня. — Гэта звязана з тым, што ён мабілізаваў усіх сваіх прыхільнікаў. Група, якая складае прыкладна 30% ад беларускага грамадства, застаецца вернай таму, што яна робіць».

Сацыёлаг прызнае, што меркаванне, нібыта дзеянні ўлады выклічуць расчараванне сярод прыхільнікаў Лукашэнкі, магло быць памылковым.

«Рэпрэсіі і гвалт не паспрыялі таму, каб прыхільнікаў Лукашэнкі стала менш», — канстатуе Рыгор Астапеня.

Калі прыхільнікі ўлады кансалідаваныя вакол фігуры Лукашэнкі, то так званы дэмакратычны электарат падзелены сярод некалькіх палітыкаў.

За Віктара Бабарыку гатовыя галасаваць 25—30% выбарцаў, у Паўла Латушкі і Святланы Ціханоўскай на сёння — каля 10—13%.

«Агульны электарат у дэмакратычных палітыкаў большы, чым у Лукашэнкі», — дапаўняе сацыёлаг.

Кіраўнік беларускага праекта Chatham House звяртае ўвагу, што 22% апытаных увогуле не бачаць фігур, якія маглі б прэтэндаваць на тое, каб стаць прэзідэнтам Беларусі: «Гэта так званыя нейтралы, нейтральная частка грамадства», — падкрэслівае Рыгор Астапеня.

Таксама ў беларусаў спыталі, за каго яны не прагаласуюць на прэзідэнцкіх выбарах ні ў якім разе. 

Ні ў якім разе не прагаласавалі б за Лукашэнку 46% апытаных, за Ціханоўскую — 41%, за Бабарыку — 24%. Узначаліў жа антырэйтынг Юрый Васкрасенскі: яго не хочуць бачыць у якасці прэзідэнта 67%.

Сацыёлаг: Рэферэндум можа нават павялічыць сацыяльную напружанасць. У людзей ёсць адчуванне, што іх ізноў падмануць

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства70

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць