Улада11

«Пастанову №991 падрыхтаваў адзін буйны дзеяч па ўказцы прэм'ер-міністра»

Ды няхай кіраўнік сам вырашае, як дзейнічаць, а патрабаваць трэба за прыбытак і рэнтабельнасць! — прыводзіць словы Лукашэнкі ягоная прэс-служба.

Пастанову ўрада № 991 «Аб некаторых пытаннях набыцця тавараў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» падрыхтаваў адзін буйны «дзеяч» па ўказцы прэм'ер-міністра, заявіў Аляксандр Лукашэнка 6 жніўня на нарадзе па пытаннях дзейнасці органаў пракуратуры.

«Вось, да прыкладу, нядаўна выпусцілі пастанову № 991 і фактычна забаранілі суб'ектам гаспадарання гандляваць. Ды няхай кіраўнік сам вырашае, як дзейнічаць, а патрабаваць трэба за прыбытак і рэнтабельнасць! — прыводзіць словы Лукашэнкі ягоная прэс-служба. — Навошта камусьці ўказваць: з кім гандляваць, працаваць з пасрэднікамі ці не? Сталі разбірацца, хто пастанову рыхтаваў.

Аказалася, адзін дзеяч па ўказцы прэм'ер-міністра падрыхтаваў гэты дакумент, кінуў яму на стол і назаўтра паехаў у адпачынак. Спытаць нават няма з каго!»

«Так, пасрэдніцтва — гэта кепска, і мы павінны яго пазбягаць, — прадоўжыў Лукашэнка. — Але з якой мэтай? Каб цана былі ніжэйшая, а якасць — добрая. Навошта ўзнялі на дыбкі ўсю краіну? Гэта справа прыватніка, дзе і як закупляць, ён жа разумее, што гэта яго грошы, ён ніколі не купіць даражэй і з горшай якасцю. Значыць, пытанні да дзяржаўных прадпрыемстваў. Дык давайце паставім задачы, а потым праз месяц праверым, вінаватыя адкажуць. Вось і ўсё, і не трэба ніякага шуму. Інакш узнікаюць пытанні: дзе ж тая лібералізацыя эканамічнай дзейнасці, аб якой мы гаворым, дзе самастойнасць кіраўніка, калі мы яму пішам, што ў каго купіць. Няхай ён сам разбіраецца, а наша задача — даць прававую і іншую ацэнку кіраўніку, які адказвае за вытворчасць. Вось як трэба дзейнічаць, а не фронтам хадзіць па краіне».

Пастанова № 991 была прынята 28 ліпеня і адменена 4 жніўня пасля ўмяшання Лукашэнкі. Дакумент, які міністр эканомікі Мікалай Зайчанка назваў «антыкрызіснай мерай», выклікаў рэзка негатыўную рэакцыю бізнес-супольнасці.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ6

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

У спецыях лідскай вытворчасці знайшлі небяспечныя рэчывы3

Apple прэзентавала авоську-чахол для айфона. Цана ўражвае6

У прапагандысткі «Спутніка» абакралі кававы пункт, а міліцыя нічога не зрабіла5

У жыхаркі Брэста скралі даражэзную брэндавую сумачку. Прынамсі яна ў гэта шчыра верыла2

Памятаеце кватэры, за прагляд якіх бралі па 7000 рублёў? Стала вядома, за колькі іх купілі13

Кіроўцаў аўтобусаў папулярнага ўнутрыбеларускага маршрута адзелі ва ўніформу

Анджэя Пачобута ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы6

У Нацыянальным мастацкім музеі выстава да 120‑годдзя Андрэя Бембеля, заснавальніка беларускай школы скульптуры1

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ6

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць