Аўто3333

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Вікторыя Сляткова пахвалілася ў Threads сумнеўным дасягненнем. Падчас адпачынку ў Беларусі яна з мужам сабрала штрафаў за перавышэнне хуткасці больш чым на 3600 рублёў. На абурэнне беларусаў жанчына рэагуе з насмешкай: «Мы заплацілі за гэтае беззаконне!»

Вікторыя Сляткова з мужам Дзмітрыем

Сама Вікторыя родам з Беларусі, але жыве з мужам-расіянінам на яго радзіме. Нядаўна Слятковы паехалі ў госці да сваякоў жанчыны на сваім Genesis G70 — прэміяльным брэндзе Hyundai. І вырашылі не стрымліваць сябе на беларускіх дарогах.

Як вынік — больш за дзесяць штрафаў за перавышэнне хуткасці на агульную суму больш чым на 3600 рублёў. Лічбы на квітанцыях уражваюць — схаваныя камеры зафіксавалі перавышэнні хуткасці на 25‑76 кіламетраў на гадзіну.

Але ж сама Вікторыя бачыць у гэтым нагоду для жартаў і нават гонару. У Threads яна апублікавала фотаздымак з гарой лістоў шчасця ад ДАІ і падпісала яго: «Вось так выглядае паездка ў Беларусь на 100 тысяч [расійскіх] рублёў». Не забыла і дадаць шмат смайлаў. Выглядае, што жанчына сапраўды лічыць такія прыгоды смешнымі.

У каментарыях беларусы абураюцца безадказнымі паводзінамі Вікторыі і яе мужа — менавіта ён кіраваў аўтамабілем: «Усе бравыя хлопцы потым соплі на кулак намотваюць у судзе, калі людзей на той свет адпраўляюць. Колькі ўжо такіх бачылі і колькі яшчэ, на жаль, убачым. Самі жыць не хочаце — ваша справа. Дык вы ж яшчэ людзей на той свет забіраеце», «А потым абураюцца: «Чаму бульбашы так незадаволены?» Тут каралі прыехалі ў наш утульны дом і лётаюць у населеных пунктах 129 кіламетраў у гадзіну. Мякка кажучы, непавага».

Вікторыя ж на такое рэагуе зноў шматлікімі смайламі. Яна адказвае, ім падабаецца ездзіць хутка. І нават пацвярджае, што сама казала мужу за стырном: «Гані!».

На рэпліку: «Гэта п…ц! 147, 136, дзе абмежаванні 60-70… Быццам бы і ганарыцеся гэтым», жанчына напісала: «Так, ганарымся, і што?».

Адзінае, што Вікторыю засмучае ва ўсёй гісторыі — гэта тое, што навігатар не папярэдзіў пра схаваныя камеры ДАІ.

Нехта спрабаваў жартаваць у адказ і дзякаваў за папаўненне беларускага бюджэту. Але большасць пісала даволі жорсткія каментары. Некаторыя нават пыталіся, дзе падпісаць петыцыю на забарону на ўезд у Беларусь гэтай сям’і і тэгалі афіцыйны акаўнт беларускай міліцыі.

Хтосьці папярэдзіў, што, калі ў наступны раз спыніць ДАІ, толькі штрафам абысціся не атрымаецца — хутчэй за ўсё, пазбавяць пасведчання кіроўцы.

Пры гэтым Вікторыя запэўнівае, што штрафы ўжо аплачаны — бо катацца да сваякоў у Беларусь яны і далей плануюць. А ўсім шакаваным беларусам адказвае: «Мы заплацілі за гэтае беззаконне!»

Каментары33

  • Як у сябе паводзяць
    22.03.2026
    Iдыёты i яны i другiя маскоўцы што так робяць. Нажаль гэты зараз масавая з'ява, вельмi шмат каралёў дарог з Маскоўскай дзяржавы лётае праз беларускiя жылыя кварталы на хуткасцi 120+ км/г. Як мiнiмум канфiскоўваць аўто калi ня нашыя нумары на аўто i адбылося на хуткасцi 110+ км/г у зоне жылой забудовы дзе дзецi могуць бегаюць. Вiдавочна што робяць гэта з хулiганскiх перакананняў i таму што яны ўзкiя i iм дазволена
  • Пішыце правільна
    22.03.2026
    Якіх яшчэ "лістоў шчасця ад ДАІ" ? На фота Пастанова аб накладанн адміністрацыйнага спагнання.
    Пішыце нармальнай беларускай мовай.
    Хто прыдумаў гэтае дэбільнае "лісты шчасця"?
  • эй кубраков
    22.03.2026
    [b]што гэта як не терарызм[/b]

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?7

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»23

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»83

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць