У Гомелі зафіксавана першае ў гэтым сезоне ДТЗ з удзелам электрасамаката, у якім пацярпелі двое непаўналетніх.

Здарэнне адбылося ў суботу ўвечары, каля 21:30, на вуліцы Савецкай.
Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, 15‑гадовы і 17‑гадовы падлеткі рухаліся на адным самакаце.

Яны выехалі на пешаходны пераход на забараняльны чырвоны сігнал святлафора, дзе трапілі пад колы аўтамабіля.
Абодва хлопцы былі шпіталізаваныя. Пра іх стан не паведамляецца.
-
У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў
-
«Дзяўчына недзе праз сем секунд ужо пікіравала без пілота». Сябар дэльтапланерыста, які разбіўся ў Строчыцах, расказаў, што прывяло да трагедыі
-
«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю
Каментары
І цудоўна, што кіроўцы за гэта кровачку пап'юць і ДАІ, і СК. Неадэкватам і дробнаму жуллю не месца на дарозе.