Культура33

Як у Вязынцы гукалі вясну ФОТЫ

Такі абрад яшчэ захаваўся на ўсходзе Беларусі і ў наш час.

Фота тут і далей: «Анлайнер»

Сустрэчу вясны нашы продкі лічылі даволі важнай справай. У гэтым абрадзе бачылі сакральны сэнс і верылі: каб пасля сумнай зімы абудзілася жыццядайная, сакавітая вясна, яе трэба адмыслова паклікаць. Як сустракалі вясну ў гэту суботу ў філіяле дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ў Вязынцы, паказаў «Анлайнер».

Гэты абрад не меў канкрэтнай даты, аднак паклікаць вясну стараліся да Дабравешчання, хоць некаторыя гукалі яе і пазней, ужо ў красавіку. Як гэта адбывалася? Дзяўчаты выходзілі на пагоркі, залазілі на стрэхі, спявалі песні-вяснянкі, якія суправаджаліся працяглым «гу-у-у».

А каб растапіць, абудзіць зямлю, вадзілі карагоды і танцавалі.

Акрамя таго, пяклі булкі, што нагадвалі лапкі буслоў, а потым падкідвалі іх на посцілках.

У некаторых мясцінах выпечку натыкалі на пруцікі і выходзілі з імі на пагоркі.

Папяровыя птушачкі на галінках дрэў — адзін з сучасных сімвалаў «Гукання вясны».

Што цікава, абрад дагэтуль не страчаны. Як расказвалі ў Студэнцкім этнагафраічным таварыстве, вясну дагэтуль могуць гукаць ва Усходняй Беларусі. Але найчасцей гэта робяць фальклорныя і этнаграфічныя гурты. Адным з такіх месцаў ужо не першы год з’яўляецца Вязынка.

Каментары3

  • ў ВОЎК (WOKE) стылі
    21.03.2026
    нават ў ВОЎК (WOKE-BLM) стылі зрабілі, нічога сябе
  • Кенгуру
    22.03.2026
    А чаму Вязынка - гэта Ўсходняя Беларусь?
  • Вадзім
    22.03.2026
    ў ВОЎК (WOKE) стылі , яшчэ 3 тыс гадоў таму ў Еўропе зрэдку сустракаліся тутэйшыя цёмнаскурыя. Пакуль не прыйшлі земляробы з Анатоліі тут увогуле негры палявалі, ім вітаміна D і ў мясе хапала. Так што гэта вельмі нядаўняя гісторыя ў параўнанні нават з выхадам сапіенсаў з Афрыкі

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь31

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

«Яшчэ адна мафія». Як брэсцкія таксісты зарабляюць на чэргах на беларуска-польскай мяжы3

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні12

Венгр на чэмпіянаце свету ў Берліне нечакана зрабіў «ход Беларуссю» і перамог5

На былых могілках каля касцёла святога Роха ў Мінску сталі ўзводзіць яшчэ адзін будынак11

Памёр Вадзім Папоў4

Базу адпачынку з глэмпінгам у Чэрвеньскім раёне прадаюць амаль за мільён даляраў

Асуджанага за генацыд Ратку Младзіча з размахам пахавалі ў Сербіі4

Украінцы нанеслі ўдар па расійскім самалёце ў Крыме2

Telegram абнавіўся, і гэтым адразу ж скарысталіся махляры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь31

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць