Свет77

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха

Адна з пасажырак абвінаваціла прэм'ер-міністра Арменіі ў здачы рэгіёна. Той у адказ перайшоў на крык.

Эмацыйная размова трапіла ў трансляцыю шпацыра палітыка па Ерэване і яго размоў з жыхарамі сталіцы Арменіі.

Нікол Пашынян раззлаваўся пасля пытання пра Карабах, і што мясцоваму армянскаму насельніцтву давялося ўцякаць адтуль пасля вяртання рэгіёна Азербайджану. Армянскі прэм'ер заявіў у адказ, што ўлады патрацілі мільярды бюджэтных грошай, каб жыхары Карабаха мелі магчымасць застацца. 

«Мы зрабілі ўсё, каб вы жылі ў Карабаху, і ў 2023 годзе менавіта вы абвінавачвалі мяне ў тым, што закрылі межы, каб народ не выязджаў з Карабаха ў Арменію. Цяпер вы прыехалі сюды і кажаце: ой, а мы хацелі вярнуцца», — сказаў ён.

Суразмоўца Пашыняна прасіла не павышаць голас, на што той адказаў: «Я буду гаварыць гучней, не трэба вінаваціць мяне ў тым, што здарылася». Таксама прэм'ер-міністр Арменіі, на вопратцы якога быў значок з картай краіны, папрасіў жанчыну «не казаць пра гэтую карту з такой пагардай».

«Не спрабуйце вы, што ўцяклі, казаць, што я здаў Карабах», — дадаў ён.

Арменія страціла кантроль над Карабахам у выніку азербайджанскай ваеннай аперацыі ў верасні 2023 года. Больш за 100 тысяч армян пакінулі Карабах, а непрызнаная Нагорна-Карабахская рэспубліка спыніла існаванне з 1 студзеня 2024 года.

Каментары7

  • Гардэробшчыца ў метро
    22.03.2026
    А калі АГЛ вылезе са свайго майбаха ды вось так адкрыта праедзе ў метро сярод людзей? Падаецца Валет спускаўся апошні раз у метро пры адкрыцці новых станцый толькі калі адтуль усіх выгналі ды нагналі масоўку і сотні тры яго ахоўнікаў.
  • не такі, як ёсць
    22.03.2026
    Дык а хто, калі не ты, яго здаў?))
  • Уладзік
    22.03.2026
    Гардэробшчыца ў метро, ну і на свой КГБэшны тэракт прыйшоў у 2011 годзе, а больш ён і ня хоча

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці8

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

«Вы бачылі шпалеры ад забудоўшчыка? Гэта ж страшны сон». За што крытыкуюць дзяржаўны рамонт у кватэрах для чаргавікоў?8

Салават у Башкартастане атакуюць украінскія дроны1

Памёр Чжу Жунцзі — чалавек, які ператварыў Кітай у наймагутнейшую гандлёвую дзяржаву4

Севастопаль застаўся без святла пасля начных атак УСУ1

У Пецярбургу прадавачка з Беларусі паверыла махлярам і вынесла грошы з касы. Але кампенсаваць гаспадару адмовілася

Дажджы падмылі помнік Ажэшкі ў Гродне, але яго своечасова ўратавалі

Такое паўночнае ззянне назіралі ўчора ў Верхнядзвінскім раёне ФОТЫ

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы7

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Кіеў можа сустрэцца з Лукашэнкам, калі гэта ўратуе жыцці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці8

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць