Грамадства

Як паводзіць сябе з сілавікамі пры затрыманні і на допыце? Тлумачыць байполавец

Аляксандр Азараў — сілавік з 20-гадовым стажам, які сёння кіруе аб’яднаннем сілавікоў ByPol. У інтэрв'ю «Ток» ён расказвае пра метады працы беларускіх сілавікоў.

Аляксандр Азараў, кіраўнік аб’яднання сілавікоў ByPol.

Настасся Роўда: Можаце расказаць пра метады працы беларускіх сілавікоў? Напэўна ж, шантаж, запужванне, катаванні — гэта не практыка, якая зʼявілася ў 2020 годзе. Напэўна ж, гэта было і раней, можа быць, не так масава, але было. 

Аляксандр Азараў: Год ад году стыль працы змяняўся. Але

цяпер ім дазволена рабіць усё што заўгодна, і яны вярнуліся ў 1990-я. Яны пачалі біць людзей, не саромеючыся і не хаваючыся. Нават гэтым выхваляюцца адзін перад адным.

Калі ўзяць той жа ГУБАЗіК, не трэба думаць, што калі яны да цябе прыйшлі, значыць у іх там ужо тамы доказаў тваёй злачыннай дзейнасці. Разумныя пазвальняліся, засталася моладзь, якую яны набралі з участковых і якая зусім не разумее, як працаваць, альбо засталіся тыя, каму няма куды ісці. У іх проста ёсць спісы людзей, якія знаходзяцца ў базе «Беспарадкі», і яны іх адпрацоўваюць. Яны бяруць спіс: «Давайце на гэтым тыдні зоймемся вось гэтымі 26 людзьмі», — і праводзяць ператрусы ў гэтых людзей.

У іх няма ніякіх доказаў наогул, што людзі нешта робяць. Яны бяруць спецназ, які-небудзь САХР, надзяваюць для застрашвання шлемы, са зброяй уломваюцца ў кватэру да чалавека. А санкцыю на вобшук атрымаць лёгка — адну крымінальную справу расследаваць па масавых беспарадках, па якой у Мінску праходзіць ужо не адна сотня людзей. Яны проста пішуць рапарт: «Нам вядома, што Іваноў датычны да пратэснай дзейнасці, трэба ў яго правесці ператрус». Іх задача — напалохаць і вымусіць чалавека прызнацца ў чым-небудзь, няма розніцы, у чым.

Дык вось, яны яго прыцягнуць у аддзел, пачынаюць яго мурыжыць: «Дай пароль ад тэлефона, не дасі — пасадзім, дасі — выпусцім». Падманваюць.

Нельга верыць аніводнаму іх слову, нельга даваць ніякія паролі ад тэлефона, нельга ні ў чым прызнавацца. Калі ты прызнаўся, дык сядзеш 100%. Яны цябе не выпусцяць, як абяцаюць.

Калі ты не прызнаўся ні ў чым, дык вялікая верагоднасць, што цябе пакатуюць і выпусцяць. І ўсё — ты вольны, і цябе не прыцягнуць да адказнасці. Іх задача — змусіць чалавека ў чым-небудзь прызнацца, яны нават самі не ўяўляюць, у чым ён прызнаецца, але будуць казаць, што ўсё ведаюць: «Пішы яўку з павіннай, вось мы цябе бачылі на мітынгу, давай распавядай». І чалавек, баючыся, прызнаецца, спадзеючыся атрымаць меншую адказнасць. Але яму, адпаведна, ніякі штраф не даюць, могуць распачаць крымінальную справу альбо пасадзіць на суткі, калі ўсё ж будзе адміністрацыйная справа, але гэта дзякуючы таму, што чалавек сам прызнаўся.

І тыя ж пакаянныя відэа: людзі запісваюцца, але як ім не сорамна наогул такое запісваць пра сябе, што яны не мелі рацыі. Яны пасля ўцякаюць і распавядаюць, што іх там прымусілі. Наколькі я ведаю, цяпер проста кажаш «ГУБАЗіК» — і чалавек палохаецца і сам запісвае сябе на відэа, і ўсё распавядае, і яго нават не трэба біць.

Не трэба іх баяцца.

«НН»: Проста ў сувязі з тым, што ніводны сілавік не быў пакараны, прынамсі публічна, і ім дадзеныя ўсе магчымасці катаваць, людзі рэальна баяцца за сваё фізічнае здароўе. Таму што ты можаш выйсці інвалідам адтуль, ты будзеш са зламаным здароўем, псіхікай…

АА: Гэта зразумела, канечне, баяцца, але трэба разумець — прызнанне роўнае прыцягненню цябе да адказнасці. Калі ты не прызнаўся, у цябе ёсць шанец выйсці на свабоду. Прызнаешся — шанцаў няма. Усё. Ты сам сябе пасадзіў у турму.

Каго выберуць беларускія сілавікі: Лукашэнку ці Пуціна? 

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі12

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Карл ІІІ сустракаўся ў Белым доме з прэзідэнтамі ЗША тры разы. Як за 56 гадоў памяняўся Авальны кабінет?3

У Гомелі ў адной з кватэр знайшлі адразу тры трупы1

Лукашэнка зноў загадаў спыніць «шалёнае будаўніцтва жылля» ў Мінску10

Памёр 46‑гадовы дырэктар «Кераміна» Алег Панасюк8

Лукашэнка: Людзі хочуць жыць у сваёй краіне свабодна40

Былога лідара «Маладога фронту» Яўгена Скочку прысудзілі да трох гадоў калоніі3

Мінімальная норма — 100 кіламетраў у дзень: жыхар Пінска аб'ехаў на ровары ўсе раёны Беларусі4

Дактары рыхтуюць Ксюшу з СМА да генна-замяшчальнай тэрапіі

Буйны хостынг-правайдэр Cloudflare выдаў расійскаму месенджару «Макс» пазнаку шпіёнскага прыкладання1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі12

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць