Грамадства

У сераду абвесцяць прысуд Паўлу Вінаградаву

Суд над актывістам і блогерам пачаўся 10 сакавіка. Працэс, што праходзіць у Мінскім абласным судзе (вул. Свярдлова, 3), зрабілі закрытым. У сераду аб 11-й гадзіне — абвяшчэнне прысуду.

Паўла Вінаградава абвінавачваюць паводле трох крымінальных артыкулаў:

— 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці),

— 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх),

— 387 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта).

Блогер і актывіст Павел Вінаградаў быў асуджаны ў 2011 годзе на 4 гады (але выйшаў а волю ў верасні 2011-га).

Летам 2021 года Паўла Вінаградава асудзілі спачатку на 15, потым яшчэ на 30 дзён арышту за эмацыйны допіс у Фэйсбуку, у якім ён крытыкаваў ідэю выхаду на пратэст 9 мая (але суд угледзеў у допісе заклік да несанкцыянаванай акцыі). За той жа допіс на яго завялі крымінальную справу аб паклёпе на Лукашэнку. Праз 48 дзён Павел выйшаў на волю.

Затрымалі яго канчаткова 21 снежня, з таго часу Павел знаходзіцца за кратамі.

Чытайце таксама:

Павел Вінаградаў напісаў тэкст на выпадак свайго затрымання, дзе распавёў, чым дапамагчы яму і сям'і

Павел Вінаградаў распавёў феерычную гісторыю пра тое, як міліцыянеры яму вярталі самагон

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі53

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі53

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць