Свет

Мінабароны Расіі: Галоўная задача расійскіх вайскоўцаў ва Украіне — вызваленне Данбаса

Начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба УС РФ Сяргей Рудской сёння правёў брыфінг у Міністэрстве абароны, дзе зрабіў некалькі заяў. У прыватнасці ён сказаў, што расійская армія «не планавала» штурм акружаных украінскіх гарадоў, аднак дапускае такую магчымасць.

Фота: AP

Па яго словах, расійскія войскі поўнасцю або часткова акружылі цэлы шэраг буйных украінскіх гарадоў — Харкаў, Чарнігаў, Сумы, Марыупаль, прасунуліся з двух напрамкаў на Кіеў. Гэтыя гарады падвяргаюцца абстрэлам і бамбардзіроўцы, але цалкам авалодаць імі расійская армія пакуль не змагла.

Заходнія ваенныя эксперты паказвалі, што для поўнай блакады, не кажучы ўжо пра штурм, такога буйнога горада як Кіеў наяўнай колькасці расійскіх войскаў недастаткова.

«Першапачаткова мы і не планавалі іх штурм, каб не дапусціць разбурэнняў і мінімізаваць страты сярод асабістага складу і мірнага насельніцтва», — сказаў Рудской.

«І хоць такую магчымасць мы не выключаем, аднак па меры выканання асобнымі групоўкамі пастаўленых задач, а яны вырашаюцца паспяхова, нашы сілы і сродкі будуць канцэнтравацца на галоўным — поўным вызваленні Данбаса», — сказаў генерал.

Менавіта Рудской і назваў сёння колькасць стратаў сярод расійскіх вайскоўцаў: 1351 чалавек загінуў і 3825 параненыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска з картай паляка выйшла замуж за літоўца і збіралася пераехаць да яго, але ёй забаранілі ўезд у Літву21

Львоўскі: У Беларусі нацыянальнае свята — гэта рыцарскія турніры, у Расіі — сарафаны і карагоды25

Гол Іллі Шкурына трапіў у афіцыйны акаўнт УЕФА6

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых3

У Пампеях аднавілі роспіс скляпенняў, якіх не існуе ўжо два тысячагоддзі1

Мігранты, што прарваліся з Марока ў Іспанію, пацягнуліся назад9

Інфанціна адступіў: план частковай прыватызацыі чэмпіянатаў свету па футболе адкліканы3

У Брэсце сутыкнуліся матацыкл і мапед: загінулі тры чалавекі

Як зрабіць дрон амаль нябачным? Навукоўцы прапанавалі нечакана простае рашэнне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць