Улада

Макей паразмаўляў з прэзідэнтам Швейцарыі пра Украіну

Сёння адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з федэральным прэзідэнтам Швейцарыі Іньяцыа Касісам, які адначасова ўзначальвае і знешнепалітычнае ведамства гэтай краіны. Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС. 

Паводле лаканічнага паведамлення прэс-службы МЗС, Макей у размове з Касісам акцэнтаваў «нязменныя намаганні па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне шляхам перамоваў, захады па прыёму ўкраінскіх бежанцаў».

Падзяліўся ў Твітары сваімі ўражаннямі пра размову і Іньяцыа Касіс:

«Падчас тэлефоннай размовы з кіраўніком МЗС Беларусі я падкрэсліў тэрміновасць дыпламатычнага рашэння, якое паклала б канец жудаснай вайне ва Украіне. Швейцарыя прапануе сваю дыпламатычную падтрымку. Я вітаю намаганні Беларусі па медыяцыі (расейска-ўкраінскага канфлікту), але глыбока шкадую аб тым, што Беларусь дае сваю тэрыторыю расійскай арміі».

Цікава, што ўчора пасол Швейцарыі ў Беларусі Крысціна Хонэгер-Залатухін сустракалася з іншым высокім беларускім чыноўнікам — старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам. 

З чым звязаная такая актывізацыя ў апошнія дні швейцарскай дыпламатыі на беларускім кірунку, пакуль што сказаць складана. Палітзняволеная швейцарская грамадзянка Наталля Хершэ была вызваленая з беларускай турмы яшчэ ў лютым, неўзабаве пасля таго, як у краіны прыехала швейцарская амбасадарка. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць