Інтэрнэт і СМІ

Топ-15 беларускіх акаунтаў у Твітары — каго варта пачытаць

Твітар, які набыў Ілан Маск, — самая разняволеная і свабодная сацсетка. Тут не баняць за саскі, як у Інстаграме, не блакуюць за «не тую» лексіку, як у Фэйсбуку. Менавіта ў гэтай сацсетцы нараджаецца вялікая колькасць мемаў, як кажуць самі «твітарскія»: спачатку весела ў Твітары, затым паўсюль. Сусветна вядомыя знакамітасці, журналісты, палітыкі наўпрост размаўляюць тут з аўдыторыяй. Расказваем, на якія беларускія акаунты варта падпісацца ў Твітары (але майце на ўвазе, некаторыя з іх прызнаныя экстрэмісцкімі).

Міхаіл Цыганкоў (ён жа Gypsynkov)

Галоўны жартаўнік беларускага Твітара. Спачатку захоўваў ананімнасць, але хто ён такі, стала вядома пасля затрымання яго сілавікамі. На шчасце, усё скончылася толькі суткамі. Затым Цыганкоў з'ехаў з Беларусі, схадзіў да Мелказёрава і стаў трапляць не толькі ў спісы жартаўнікоў, але і ў топы крашаў.

Грустный Коленька

Парадыйны акаунт, які вядзецца ад імя Мікалая… ну, вы зразумелі. Раней былі рэдкія, але трапныя жарты, цяпер яны больш злыя і актуальныя. Што ж, якія часы, такі і Коленька.

No context Belarus

Дакументальная дзіч з нашага з вамі жыцця.

Міхась Ільін

Журналіст, стэндапер, мікраблогер. Недурныя і актуальныя жарты ад разумнага чалавека, што яшчэ трэба.

Святлана Ціханоўская

Акаунт вядзецца ў духу еўрапейскіх палітыкаў: важныя заявы, віншаванні са святамі, асвятленне дзейнасці. Але на тое гэта і Твітар — тут важна захоўваць чалавечы твар. У Ціханоўскай, ці яе піяршчыкаў, гэта атрымліваецца бліскуча.

Антон Матолька

Урбаніст, экстрэміст, тэрарыст і хто толькі не. Ну вы і самі ў курсе.

Арцём Шрайбман

Чалавечы твар палітычнага аглядальніка. 

Рэанімацыйная штучка (Ніка Сяховіч)

Працавала анестэзіёлагам у Мінску. Пасля аднойчы зняла на відэа Азаронка ў метро — і ёй зацікавіліся сілавікі. Ніка была вымушаная эміграваць у Польшчу.

Аляксей Лазараў

Беларус, які разам з жонкай абараняе Украіну. А пару год таму, калі хлопца прызвалі ў армію, яго стужка перадавала хронікі і жарты з жыцця беларускага салдата тэрміновай службы.

Марына Ментусова

Беларуска, якая жыла ў Маскве, цяпер у Еўропе. Стаяла ля вытокаў беларускіх жаночых маршаў. 

Лекс АйТиБорода (Аляксей Картыннік)

Айцішнік і папулярны блогер. Мае вядомы ютуб-канал, прысвечаны ІТ-індустрыі.

Каця Лазіцкая

Пра ўсё на свеце ад прыгожай беларускай дзяўчыны.

Андрэй Бонд

Мінскі шоўмэн і сэкс-сімвал, які пакуль не з'ехаў, што само па сабе заслугоўвае вашых лайкаў. Да таго ж апошнім часам перайшоў на беларускую — не чалавек, а мара.

Іван Радзянкоў

Акаунт для мазахістаў: більярд і рэпосты беларускай дзяржпрапаганды. Апошняе з іроніяй, але ж…

Наша Ніва

Першая беларуская газета з рысункамі. Усе нашы навіны аператыўна і коратка.

«Ён што, тую бомбу на ровары вязе?» Вялікая падборка мемаў і тыктокаў пра вайну ва Украіне

Каментары

Цяпер чытаюць

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»25

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Усе навіны →
Усе навіны

Многія добраахвотнікі абурыліся тым, каму далі ўзнагароды ад Ціханоўскай у Кіеве. Баркоўскі адказаў48

«Алеся» і «Марыя» пройдуць пад Свіслаччу. Як у сталіцы будуюць трэцюю лінію метро

Хітры беларус змяніў імя і прозвішча, каб абысці забарону на ўезд у Фінляндыю. Але не пракаціла12

Праўладная блогерка Анджыліша, якая канфліктавала з кампаніяй нявесткі Лукашэнкі, выйшла замуж7

У Талачынскім раёне на чыгуначным пераездзе захрас аўтавоз

Заўзятары ПСЖ пасля перамогі каманды ўчынілі беспарадкі — фанаты палілі машыны і грамілі крамы23

У Ждановічах прадаюць катэдж, створаны па праекце Zrobim. Нават недакончаны ён уражвае17

У Растоўскай вобласці пасля нападу БПЛА загарэлася нафтасховішча, у Саратаўскай — НПЗ5

Баліць спіна? Прычына можа быць у тым, як вы седзіце2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»25

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць