Усяго патроху66

Як пачысціць унітаз і зрабіць, каб з яго не смярдзела? Вам дапамогуць простыя сродкі, якія ёсць дома ў кожнага

Ванная — месца, пра якое трэба клапаціцца асабліва старанна, бо менавіта тут можа размнажацца большасць бактэрый. Асабліва калі ўтворыцца накіп, а гэта здараецца часта, піша Onet.pl.

Чым памыць унітаз?

Можна выкарыстаць звычайны сродак для чысткі, але ёсць і іншыя варыянты. Да прыкладу, можна ўзяць капсулу для пасудамыечнай машыны, якую трэба пакласці ва ўнітаз і пачакаць пару гадзін. Пасля гэтага памыйце ўнітаз шчоткай ці ёршыкам і змыйце цёплай вадой.

Таксама добра працуе паста з соды, лімоннай кіслаты і воцату. Іх трэба змяшаць, каб атрымалася густая паста, якую трэба нанесці на забруджаныя ўчасткі і пакінуць на некалькі гадзін. Пасля прамыйце яго цёплай вадой.

З унітаза смярдзіць? Простыя трукі выправіць сітуацыю

Часам нават моцныя мыйныя сродкі не спраўляюцца. У гэтай сітуацыі можна выкарыстоўваць сталовую лыжку сухіх дражджэй, размяшаную ў палове шклянкі кіпячонай вады. Выліце гэтую сумесь ва ўнітаз і пакіньце на ноч, а пасля змыйце.

У барацьбе са смуродам дапаможа таксама… звычайная запалка. Запаліце яе, а пасля кіньце ва ўнітаз. Сера, якая ў іх змяшчаецца, хутка знішчыць бактэрыі, якія ствараюць непрыемныя пахі.

Каментары6

  • Уладзімір
    28.08.2022
    Шу, Я карыстаюсь такімі капсуламі для сьцёка на кухні. Працуе.
    Згодзен, што для такіх мэтаў лепш гарачая вада.

  • сант эх нічка
    28.08.2022
    Уладзімір, дык раяць, каб лепш спрацавала тая ж сода, вычэрпаць ваду з ванітаза), а потым заліць патрэбны раствор
  • сант эх нічка
    28.08.2022
    Шу, дык трэба сікаць кіпятком 

Цяпер чытаюць

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку14

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Для ўдару па Крымскім мосце мы прымянялі толькі ўласную зброю6

Беларус паўнавартасна паабедаў у рэстаране ўсяго за 4 рублі. Дзе такое месца?3

Сі не дазволіў Пуціну стаць побач з сабой і Трампам на агульным фота саміта АЦЭС23

У былой прапагандысткі АНТ у Аўстраліі скралі машыну. Але хутка кінулі, бо ламачча11

Еўракамісія прапанавала выдаць Украіне 45 мільярдаў еўра пад агульны доўг краін ЕС2

Удары па расійскіх НПЗ пагрузілі краіну ў найгоршы паліўны крызіс з часоў распаду Савецкага Саюза7

У Польшчы будуць судзіць жанчыну, якая збіла ўкраінскіх дзяцей і ўхваляла расійскую агрэсію4

У Расіі доктар памылкова прызнаў пацыентку памерлай. А потым забіў яе ў моргу, каб схаваць памылку8

Егіпецкі самалёт двойчы за ноч сядаў у Мінску па дарозе ў Маскву

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку14

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць