Грамадства88

Спроба атручвання? Валерый Сахашчык самлеў за рулём. Яго абследуюць

Як стала вядома «Нашай Ніве», непрыемная гісторыя адбылася з «міністрам абароны» ў кабінеце Ціханоўскай, Валерыем Сахашчыкам. Сімптомы нагадваюць атручванне — за апошні час Сахашчык двойчы быў у бальніцы. Кульмінацыяй стала страта прытомнасці за рулём, аварыю прадухіліў сын афіцэра, спыніўшы машыну. 

Як вядома «Нашай Ніве», першы раз з дзіўнымі сімптомамі Сахашчык трапіў у бальніцу неўзабаве пасля заканчэння беларускай канферэнцыі ў Вільні. 

Пасля гэтага было некалькі сустрэч у ЕС, візіт ва Украіну. Па вяртанні, як нам вядома, у яго пачалі праяўляцца дзіўныя сімптомы, кульмінацыяй чаго стаў выпадак тыднёвай даўніны — палітык страціў прытомнасць за рулём. На шчасце, з ім ехаў сын, ён перахапіў руль і спыніў машыну. Гэта засцерагло ад аварыі. 

З улікам наяўнасці дзіўных сімптомаў, такіх, як бяссонніца і крытычна зніжаная працаздольнасць, блізкія да Сахашчыка людзі дапускаюць, што прычынай можа быць атручванне. 

Як нам вядома, праверка гэтай версіі плануецца ў знакамітай берлінскай клініцы «Шарытэ», дзе ў свой час быў на рэабілітацыі расійскі палітык Аляксей Навальны. 

Разам з гэтым, паплечнікі звяртаюць увагу на стан павышанай эмацыйнай мабілізацыі падпалкоўніка Сахашчыка ў апошні час, што было выклікана работай і сямейнымі абставінамі. Гэта таксама магло выклікаць праблемы са здароўем. 

Варта адзначыць, што апошнім часам лукашэнкаўскія прапагандысты адкрыта пагражалі прадстаўнікам дэмакратычных сіл за мяжой.

Чытайце таксама: Хто такі Валерый Сахашчык, які ўзначаліў сілавы блок у кабінеце Ціханоўскай

Валерый Сахашчык — аўтарытэтны беларускі ваенны, былы камандзір брэсцкіх дэсантнікаў, які вырашыў далучыцца да руху за законнасць і перамены. 

У новаствораным Аб'яднаным кабінеце ён заняў месца прадстаўніка па абароне. 

Лічыцца, што ён — стваральнік і натхняльнік палка «Пагоня», касцяк якога складаюць былыя байцы сілаў спецыяльных аперацый Беларусі. 

Каментары8

  • Valadzimir
    05.09.2022
    Яшчэ адна версія - магчыма, "беларускі Чэрчыль" вырашыў... "самазьліцца", таму што зразумеў, што для яго удзел у гэтай затее можа завершыцца, мякка кажучы, надта драматычна.
  • Вар’ят
    05.09.2022
    Лепей бы крыса вусатая самазлiлася, як лiчыш Valadzimir?
  • Нойз Говен
    06.09.2022
    Людям нравится и они превозносят образ праведного героя, страдающего от деяний зла. Думаю, что это чья-то многоходовочка для повышения образа Сахащика. Но двух солнц на нашем небе нет...

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі10

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра2

У Беларускай чыгункі новы ідэолаг — а куды дзеўся стары?3

У Тайландзе хочуць збіраць грошы за права вылету з краіны1

Катэдж у закрытым пасёлку каля Мінскага мора купілі за 4,45 мільёна даляраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць