Ад рэдакцыі33

«Наша Ніва» збірае і аналізуе інфармацыю пра падзеі ў Беларусі і свеце ў рэжыме анлайн. Калі ласка, пры магчымасці падтрымлівайце нашу працу праз Патрэон 

«Наша Ніва» таксама застаецца бастыёнам беларушчыны.

ПАДТРЫМАЦЬ

Калі ў ліпені 2021-га лукашысты арыштавалі рэдактараў «Нашай Нівы» і паралізавалі эканамічную дзейнасць, мы ўжо мелі назапашаную фінансавую падушку бяспекі. Дзякуючы таму «Ніва» аднавіла свае вытворчыя магутнасці.

На восем месяцаў нам хапіла назапашанага. І былі важнейшыя пункты: палітвязні, іх сем’і, вымушаныя перасяленцы. У 2022-м мы аднавілі збор данатаў.

Чаму мы выбралі збор праз Патрэон? Таму што ён самы бяспечны. Ніхто не бачыць, на што вы ахвяруеце. Бачны толькі ваш плацеж на Патрэон, а мы атрымліваем пасля грошы ад гэтай платформы. Немалаважны і іншы момант. У Беларусі «Наша Ніва» плаціла высокія падаткі ў тым ліку з ахвяраванняў. Зараз гэтыя грошы не будуць губляцца.

Чаму мы не можам, як раней, фінансавацца з платнай падпіскі? Таму што гэта дыскрымінавала б чытачоў унутры Беларусі, якім інфармацыя патрэбная як вада. Аплата за платную падпіску «Нашай Нівы» была б бачная беларускім органам. А на што вы ахвяруеце праз Патрэон — не бачна.

Як працуе сістэма ахвяраванняў на Patreon? У момант падпіскі з вас спішацца сума, якую вы абіраеце. Пасля гэтага штомесяц 1-га дня кожнага месяца яна будзе спісвацца аўтаматычна да моманту, пакуль вы не скасуеце падпіску. Вы таксама ў любы момант можаце змяніць суму ахвяравання ў меншы ці большы бок.

Сам механізм падпіскі максімальна просты. Дастаткова адкрыць старонку НН на Patreon, абраць суму ахвяравання і націснуць кнопку «Далучыцца». Пасля гэтага сістэма вам прапануе ці стварыць акаўнт, прыдумаўшы пароль, ці аўтарызавацца праз пошту альбо Фэйсбук. Усё! Пасля гэтага вы зможаце літаральна за хвіліну ўвесці дадзеныя карткі і зрабіць перавод. Важна: сістэма Patreon заточаная пад пастаянную штомесячную падтрымку. Калі вы хочаце зрабіць аднаразовае ахвяраванне, то пасля пералічэння сродкаў у вашым акаўнце Patreon у наладках вам трэба скасаваць набытую падпіску на «Нашу Ніву». Інакш ужо 1 чысла наступнага месяца з вас паўторна спішацца сума падпіскі.

Чаму СМІ важныя? Мы не проста збіраем інфармацыю, мы яе правяраем і аналізуем.

Чаму «Наша Ніва» важная ўдвая? Гэта бастыён беларускай традыцыі, моўнай і светапогляднай. 

Падтрымка «Нашай Нівы» — гэта ваш адказ падпальшчыкам вайны і ворагам беларушчыны.

І апошняе. Абіраючы ўзровень падтрымкі, раім абіраць з бонусам у выглядзе рассылкі ад Рэдакцыі тым, хто знаходзіцца ў бяспецы.

Жыве!

ПАДТРЫМАЦЬ НАШАНІЎЦАЎ

Каментары3

  • Бэз
    11.09.2022
    Я ахвярую праз Patreon штомесяц умоўныя 10€ . А з карткі спісваецца амаль 12. Нейкая вялікая камісія, не?
    Мо ёсць які варыянт яшчэ??? Мне не шкада, але ж я аддам ахвотней і гэтыя ўмоўныя 2 € Нашай Ніве , чым нейкім пасярэднікам.
  • Жыве Беларусь!
    11.09.2022
    Нива, если вы будете освещать провластные мероприятия, за что вас поддерживать?
    Почему вы не формируете протестные настрроения в обществе?
    Используете какието травоядные материалы. Скоро час пробьет, разве вы этого не видите?
  • Пціч
    17.11.2022
    Пакуль няма панавання роднай мовы на НН, як мае быць, даверу гэтым касмапалітым ніякага. Працуйце над сабой далей, назіраем, чакаем. Наша Ніва - цэнтр беларушчыны, а не паляна для рускамірскіх эксперыментаў. Посьпехаў!

Цяпер чытаюць

Вызваленыя каталіцкія святары Генрык Акалатовіч і Анджэй Юхневіч

Вызваленыя каталіцкія святары Генрык Акалатовіч і Анджэй Юхневіч

Усе навіны →
Усе навіны

«Я была стомленая, ненафарбаваная». Беларуску не хацелі прапускаць на мяжы праз фота ў пашпарце20

Нуль парушэнняў: мігранты не спрабавалі нелегальна перайсці межы Літвы, Латвіі і Польшчы7

Вячорка: Калі ты ноч пад абстрэламі перажывеш, тады разумееш, чаму трэба дапамагаць украінцам9

Мадура прапанаваў пайсці ў адстаўку цягам двух-трох гадоў. Белы дом патрабуе сысці неадкладна11

Карціну Густава Клімта прадалі за $236 мільёнаў. Гэта рэкорд3

«Hermes такога не чакаў». Беларускі знаходзяць у «Галантэі» аналагі сумак люксавых брэндаў за смешныя грошы37

Следства прызнала невінаватасць кіроўцы тралейбуса, які на пераходзе збіў пешахода ў Магілёве1

Дзевяць чалавек загінулі ў выніку расійскага ўдару па Цярнопалі1

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя каталіцкія святары Генрык Акалатовіч і Анджэй Юхневіч

Вызваленыя каталіцкія святары Генрык Акалатовіч і Анджэй Юхневіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць