Здароўе

Металы, бактэрыі і рэшткі пластыку. Вось чаму лепей не піць вады ў бутэльках

Пластыкавыя бутэлькі, у якіх прадаюць пітную ваду, могуць быць небяспечнымі для нашага здароўя. Прачытайце, што пра гэта кажуць эксперты.

Фота: pixabay.com

У бутэльках для пітной вады могуць знаходзіцца патэнцыйна шкодныя рэчывы

Фталаты — штучныя хімічныя рэчывы, якія выкарыстоўваюць, каб зрабіць бутэлькі з вадой і іншыя пластыкі больш трывалымі і гнуткімі. Эксперты часта выступаюць супраць выкарыстання фталатаў, бо яны ўплываюць на эндакрынную сістэму, піша Huffpost.

Згодна з некаторымі даследаваннямі, самі па сабе бутэлькі для вады не змяшчаюць дастаткова брудных рэчываў, каб нанесці шкоду людзям. Тым не менш, частка экспертаў лічыць, што паколькі мы і так рэгулярна сутыкаемся з рэчывамі, якія шкодзяць эндакрыннай сістэме, было б разумна па магчымасці абмежаваць іх выкарыстанне.

Такія рэчывы звязваюць з мноствам рэпрадуктыўных, імунных і неўралагічных хваробаў. Сярод іх праблемы з фертыльнасцю, сіндром дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці, хваробы печані ў дзяцей, астма і павышаная рызыка раку малочнай залозы. Яшчэ больш небяспечнымі фталаты робіць тое, што яны могуць заставацца ў навакольным асяроддзі дзясяткі гадоў.

Калі ў складзе бутэлькі ёсць фталаты, з цягам часу яны могуць трапіць і ў ваду, што знаходзіцца ў бутэльцы. Тое, наколькі моцна забрудзіцца вада, залежыць ад дзвюх рэчаў: таго, як доўга пластык кантактаваў з вадой ці, магчыма, ежай, а таксама таго, ці награваўся пластык падчас гэтага. Праз гэта пластыкавыя бутэлькі з’яўляюцца асабліва небяспечнымі: яны часта захоўваюцца на складах на працягу доўгага часу, а потым іх перавозяць на транспарце, у якім можа быць даволі высокая тэмпература.

Раней у бутыляванай вадзе выяўлялі металы, бактэрыі і рэшткі пластыку

Фталаты — далёка не адзінае непатрэбнае рэчыва, якое змяшчаецца ў бутэльках з вадой. У вадзе некаторых папулярных брэндаў вучоныя знайшлі цяжкія металы: срэбра, барый, кобальт, хром, медзь, нікель, свінец і цынк.

Больш за тое, іншая праца выявіла ў бутыляванай вадзе таксіны, бактэрыі і грыбкі, у выніку праз яе можна падхапіць нейкую хваробу, часцей за ўсё гастраэнтэрыт. Для людзей з аслабленым імунітэтам такая вада можа ўяўляць сапраўдную небяспеку.

У бутыляванай вадзе можа быць менш карысных мінералаў, чым у водаправоднай

У 2001 годзе даследчыкі з універсітэта Макгіла ў Канадзе параўналі водаправодную ваду і крынічную ваду ў бутэльках ад вядомых амерыканскіх брэндаў. Выснова такая: колькасць кальцыю, магнію і натрыю аказалася значна вышэйшай менавіта ў водаправоднай вадзе. І, вядома, пластыкавыя бутэлькі шкодныя для навакольнага асяроддзя.

Складана сказаць, наколькі шкоднай для канкрэтнага чалавека будзе бутыляваная вада. Але ж эксперты раяць улічваць яе пры выбары, якую ваду ўжываць. Таксама яны рэкамендуюць піць вадаправодную ваду, калі ў вашым рэгіёне яна дастаткова чыстая, набыць вадзяны фільтр і ўласную шматразовую бутэльку для вады.

Штодзень выпівайце на галодны страўнік шклянку гарачай вады

Просты тэст падкажа, ці можа ў вас быць дыябет. Патрэбная толькі шклянка вады

Чаму нельга двойчы карыстацца пластыкавымі бутэлькамі

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць