Грамадства11

У Гомелі звольнілі «за палітыку» некалькіх супрацоўнікаў дзяржаўнага радыё

На «Гомельскім гарадскім радыё» звольнілі некалькіх супрацоўнікаў — радыёвядучых абвінавацілі ў падтрымцы пратэстоўцаў у 2020 годзе. Напярэдадні іх імёны з'явіліся ў праўладных тэлеграм-каналах, піша Zerkalo.io.

Арцём Забіран. Фота з сацсетак

У аўторак, 11 лістапада, у праўладным тэлеграм-канале з'явіліся пост, дзе нібыта адзін з падпісчыкаў паскардзіўся на радыё 107.4 FM у Гомелі, заснавальнік якога — мясцовы выканкам. У эфіры, па словах карыстальніка, «так распісваюць вартасці нейкага Ю.А. Дудзя, распавядаюць, які ён паспяховы, знакаміты і ўвесь з сябе класны», хоць той, на думку аўтара, «ўтоптваў у бруд нашу краіну». Абурыла яго і тое, што вядучы павіншаваў расійскага журналіста з днём нараджэння.

Пасля ў канале выклалі скрыншоты з сацсетак радыёвядучых Арцёма Забірана і Яраслава Бычкоўскага, сярод іх — кліп Касты «Выходи гулять», відэа Максіма Каца пра Ніну Багінскую, лайкі на пастах, дзе ёсць БЧБ-сімволіка.

Як стала вядома Zerkalo.io, Забіран і Бычкоўскі ўжо звольненыя. Яшчэ раніцай у сераду, 12 кастрычніка, іх прозвішчы былі на сайце «Гомельскага гарадскога радыё», але да сярэдзіны дня зніклі.

Сам Забіран выклаў пост у фэйсбуку з працоўнай кніжкай і подпісам: «Ну, што ж… гэта былі 3 класныя гады працы ў добрым калектыве. Я буду сумаваць».

Па словах крыніцы, знаёмай з сітуацыяй, пазбавіліся працоўнага месца і іншыя супрацоўнікі, а ў калектывах іншых гомельскіх дзяржСМІ пачаліся праверкі.

Каментары1

  • Zly Belarus
    12.10.2022
    Фашызм не даруе ніякіх правін. Паклеп (данос) пры фашызме - роўнасільны вартасна у доказу. Пакаранне пры фашызме за "палітыку" - самае найсуворае.

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць