Літаратура

Якуб Колас як галоўны антыкрызісны аўтар для беларусаў. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча

Андрэй Хадановіч працягвае разважаць пра беларускую і сусветную літаратуру. Гэтым разам ён да 140-годдзя класіка беларускай літаратуры гаворыць пра Якуба Коласа і ягоны твор «Новая зямля».

Сёння Хадановіч расказвае:

— што не распавёў Адам Міцкевіч, але гэта зрабіў яго аднафамілец у паэме «Новая зямля»;

— якая яна, ідэальная дзяржава для Якуба Коласа;

— чаму паэт, вярнуўшыся на радзіму, пабачыў яе зусім іншай;

— чаму з-за падзелу Беларусі класік больш не пабачыў маці;

— чаму мова Коласа — гэта фэст для тых, хто здольны ацаніць;

— як пацярпелі ад савецкай цэнзуры паэмы Коласа «Новая зямля» і «Сымон-музыка».

Вось некалькі думак з новага відэа:

— Вось колькі надрываў і трагічных падтэкстаў адразу ў гэтай ідылічнай карціне: вязень, для якога Беларусь — сінонім свабоды, выгнанец, для якога Беларусь — сінонім духоўнага вяртання на радзіму, і нарэшце чалавек, праз якога па-жывому падзялілі яго ідэальную Беларусь. Усяго гэтага я і блізка не вывучаў у савецкай школе. Мне расказвалі прапагандысцкую байку пра тое, што «Новая зямля» — гэта сацыяльны твор, бунт сялян супраць панскага прыгнёту. Гэтыя інтанацыі, безумоўна, у паэме ёсць, але гэта далёка не поўная карціна.

— Яшчэ адно немагчымае для савецкай школы выказванне Коласа-рэлаканта, які ў Расіі сумуе па радзіме. Хрэстаматыйна знанае сяброўства двух народных паэтаў Беларусі. Невыпадкова, што Якуб Колас ва ўласных мастацкіх творах, у лістах часта звяртаецца да Янкі Купалы. Цытую паводле даследавання Анатоля Трафімчыка: «Браток мой мілы! Ці здаралася табе калі-небудзь засесці на чыгуначнай станцыі, чакаць цягніка? Вось у такім становішчы адчуваю сябе цяпер, дзе б я ні знаходзіўся. Усё чакаю, калі настане магчымасць пакінуць гэтую Маскоўшчыну і зноў апынуцца сярод сваіх людзей. Скажу табе, дружа, татарскі тут народ. Баліць мая душа па Беларусі. Ці адчуваеш ты, братка, як цяжка жыць на чужыне».

— Захаваўся ліст да жонкі, дзе паэт дае ёй справаздачу: «Учора вечарам чытаў першы раз «Новую зямлю», прачытаў шэсць першых раздзелаў. Адзін слухач, не прыхільнік беларускасці, зазначыў: «Я не ведаў, што па-беларуску можна так пісаць. Зарэжце мяне, калі я не навучуся беларускай мове». Бачыце, зноў Якуб Колас у ролі антыкрызіснага беларускага менеджара — непабіўны жалезны аргумент Беларушчыны.

Чытайце таксама:

Бойня №5 Вонэгута: мабілізацыя, бамбардзіроўкі, палон і чужая вайна. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча

«Чума» Альбера Камю і наша сучаснасць. Новае відэа Андрэя Хадановіча

«Што не так з беларусамі?» — балючая тэма Купалы. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча

Беларус супраць украінца на чужой вайне

Каментары

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць