У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі. Фотаздымкамі падзяліўся тэлеграм-канал «Мерзкий Кокобай».

У мікрараёне Сокал елку ўжо паставілі і ўпрыгожылі.

У Серабранцы ў канцы праспекта Ракасоўскага елка на завяршальным этапе ўстаноўкі.

Ва Уруччы на рагу вуліц Русіянава і Шугаева яе пакуль толькі пачынаюць збіраць.
Каментары