Вайна

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

У другой палове дня 11 лістапада Узброеныя сілы Украіны атакавалі беспілотнікамі Омскую вобласць Расіі. Пра гэта паведаміў губернатар рэгіёна Віталь Хацэнка, хоць падрабязнасцяў і не прывёў, піша The Moscow Times.

Фота: t.me/supernova_plus

Паводле звестак украінскага маніторынгавага канала Exilenova+, цэллю атакі стаў Омскі нафтаперапрацоўчы завод — найбуйнейшы ў Расіі. Прадпрыемства належыць кампаніі «Газпрам нафта» і мае магутнасць перапрацоўкі 22 мільёны тон нафты за год. Паводле інфармацыі на сайце завода, на яго долю прыпадае кожны шосты літр расійскага бензіну і дызельнага паліва пятага экалагічнага класа.

Мясцовыя жыхары паведамляюць пра траплянне беспілотніка ў тэрыторыю НПЗ. Аднак якасць апублікаваных фота і відэа не дазваляе пакуль упэўнена пацвердзіць, што завод сапраўды быў пашкоджаны, адзначае «Омскае грамадзянскае аб'яднанне».

У аэрапорце Омска часова спынілі прыём і адпраўку самалётаў. У горадзе таксама ўключылі сірэны, абмежавалі мабільную сувязь і доступ да інтэрнэту.

З меркаванняў бяспекі этап юніёрскага Гран-пры Расіі па фігурным катанні, які павінен быў прайсці ў Омску, перанеслі на 12—13 лістапада. Таксама адмянілі спектаклі ў мясцовых тэатрах.

Омскі НПЗ знаходзіцца прыкладна за 2,5 тысячы кіламетраў ад украінскай мяжы. Апошні раз завод атакавалі 8 кастрычніка. Акрамя таго, 24 кастрычніка беспілотнікі дасягнулі паўночнага прамысловага раёна Омска. Тады былі пашкоджаныя завод «Омскі каўчук», які вырабляе сыравіну для ракетнага паліва, і буйны склад анлайн-крамы Ozon у лагістычным парку «Сонечны». На абодвух аб'ектах узніклі пажары, якія мясцовыя жыхары здымалі на відэа.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць9

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць