Свет

WP: Байдэн прыватна прасіў Украіну паказаць адкрытасць да перамоў з Расіяй

Выданне Washington Post са спасылкай на ўласныя крыніцы піша, што Адміністрацыя Прэзідэнта Джо Байдэна ў прыватным парадку заклікае ўкраінскіх лідараў паказаць адкрытасць да перамоў з Расіяй і перагледзець публічную адмову ўдзельнічаць у мірных перамовах, калі Уладзімір Пуцін не будзе адхілены ад улады, піша РБК.

Аднак гэта робіцца не дзеля таго, каб падштурхнуць Украіну да перамоў, кажуць суразмоўцы выдання. Яны называюць гэта халодным разлікам, які дапаможа захаваць падтрымку Кіева з боку іншых дзяржаў, якія сутыкаюцца з засцярогамі сваіх выбаршчыкаў наконт таго, што вайна ва Украіне расцягнецца на шмат гадоў.

Раней расійскія афіцыйныя асобы не аднойчы заяўлялі пра гатоўнасць сесці за стол перамоў, але толькі на расійскіх умовах. Кіеў жа адказваў, што перамір'е толькі дапаможа Маскве, бо дасць ёй час для падрыхтоўкі да новага наступу. Са слоў украінскіх уладаў, толькі поўнае вяртанне ўсіх акупаваных Расіяй тэрыторый можа прынесці доўгатэрміновы мір.

Як піша выданне, амерыканскія чыноўнікі падзяляюць пазіцыю Уладзіміра Зяленскага, але пры гэтым прызнаюць, што адмаўленне прэзідэнтам Украіны перамоў з Расіяй выклікала занепакоенасць у некаторых краінаў Еўропы, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, у якіх асабліва востра адчуваецца ўплыў вайны праз рост цэн на прадукты харчавання і паліва.

Акрамя таго, перасцярогі з нагоды зацягвання канфлікту ёсць і ў краін, якія так і не рашыліся падтрымаць кааліцыю дапамогі Украіне з-за сваіх сувязяў з Масквой альбо з-за нежадання стаць у адзін шэраг з Вашынгтонам.

Напрыклад, ПАР устрымалася на нядаўнім галасаванні ў ААН супраць анексіі Расіяй чатырох украінскіх рэгіёнаў, заявіўшы, што замест гэтага свет павінен засяродзіцца на садзейнічанні спыненню агню і палітычным урэгуляванні. Нядаўна абраны прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва сцвярджаў, што Зяленскі нясе такую ж адказнасць за вайну, як і Пуцін.

Прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі, які імкнецца падтрымліваць добрыя стасункі і з Масквой, і з Кіевам, у мінулым месяцы ў размове з Зяленскім прапанаваў дапамогу ў правядзенні мірных перамоў. Украінскі лідар адмовіў яму.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзяржынску адкрылі скульптуру «Імя ёй — жанчына» ФОТЫ19

Пад Мінскам жанчына ператварыла свой балкон у батанічны сад з трапічнымі раслінамі1

Невядомую публіцы карціну Манэ ўпершыню выставяць на аўкцыён. Чакаецца рэкордная цана2

«І прыходзіў, і парасон над ёй трымаў, і абдымаў, і цалаваў». Маці забітай Таццяны Марцішчанкі расказала пра яе адносіны з бацькам дзіцяці3

Нобелеўскім лаўрэатам дадуць больш грошай2

«Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не». Міністр інфармацыі выказаўся пра магчымасць блакавання YouTube у Беларусі7

Натоўп школьнікаў сабраўся пад крамай Mark Formelle — брэнд выпусціў лімітаваную калекцыю з шалёна папулярным спеваком з Баранавічаў11

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары2

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць