Навука і тэхналогіі

Навукоўцы стварылі эмбрыён мышы з нуля, без выкарыстання палавых клетак

Гэта ўжо другая каманда сёлета, якая сцвярджае, што стварыла эмбрыёны са ствалавых клетак.

Выява: Pixabay

Навукоўцы з Вялікабрытаніі сцвярджаюць, што яны здзейснілі прарыў у геннай інжынерыі: стварылі эмбрыён мышы без неабходнасці выкарыстання яйцаклеткі або спермы. У эмбрыёнаў, створаных са ствалавых клетак, на працягу тыдня пачалі развівацца мозг, сэрца і іншыя органы. Даследчыкі мяркуюць, што іх праца аднойчы зможа дапамагчы адказаць на пытанне, чаму ў многіх жанчын здараюцца праблемы з цяжарнасцю на ранніх стадыях развіцця эмбрыёна. Таксама даследаванні дапамогуць здзейсніць прарыў у вырошчванні органаў для трансплантацыі.

Праца, апублікаваная яшчэ ў жніўні, з'яўляецца кульмінацыяй шматгадовых даследаванняў навукоўцаў з Кембрыджскага ўніверсітэта. Каб стварыць свой эмбрыён, яны аб'ядналі тры асноўныя тыпы эмбрыянальных ствалавых клетак у спецыяльных умовах, імітуючы тое, што адбываецца натуральным чынам падчас эмбрыянальнага развіцця. Клеткі пачалі арганізоўвацца ў асноўныя структуры эмбрыёна і пачалі праходзіць праз раннія стадыі развіцця, уключаючы фарміраванне мозга і сэрца. Эмбрыёны жылі восем з паловай дзён.

Гэта каманда не першая, якая заявіла аб стварэнні сінтэтычнага эмбрыёна мышы. Раней у бягучым годзе навукоўцы з Ізраіля апублікавалі артыкул, у якім падрабязна апісалі свой эмбрыён, атрыманы ў лабараторыі. Брытанскія аўтары адзначылі, што іх праца праходзіла рэцэнзію каля года, яшчэ да таго, як ізраільскі дакумент быў падрыхтаваны для публікацыі, і яны сцвярджаюць, што іх мадэль больш складаная і дасканалая.

«Гэта сапраўды першая мадэль, якая дазваляе вывучаць развіццё мозгу ў кантэксце ўсяго развіцця мышынага эмбрыёна», — кажуць аўтары даследавання, дадаючы, што праца павінна дапамагчы вызначыць мноства прычын, з-за якіх могуць узнікаць праблемы на ранніх этапах цяжарнасці. Таксама гэта можа дапамагчы больш дакладнаму выяўленню дэфектаў плода на ранніх этапах. Мінулая праца паказала, напрыклад, што не ва ўсіх эмбрыёнаў з дыягназам дэфектных клетак развіваюцца праблемы са здароўем, бо эмбрыён у пэўнай ступені можа сябе аднаўляць. І ў канчатковым выніку гэта можа дапамагчы ў стварэнні цалкам функцыянальных сінтэтычных органаў.

Тым не менш, праца знаходзіцца яшчэ ў пачатку, хапае і этычных пытанняў. Летась Міжнароднае таварыства даследаванняў ствалавых клетак змякчыла свае рэкамендацыі па культываванні чалавечых эмбрыёнаў у лабараторыі.

Аднак цяпер самай вялікай праблемай з'яўляецца стварэнне сінтэтычных мышыных эмбрыёнаў, якія могуць выжыць пасля ранніх стадый развіцця ў лабараторыі (на поўнае развіццё мышэй патрабуецца каля 20 дзён). Імаверна, што такія дасягненні запатрабуюць стварэння штучных матак або падобных да плацэнты структур, і навукоўцы таксама ўпарта працуюць на гэтым фронце. Летась тая ж каманда з Ізраіля прадэманстравала, што можна вырошчваць эмбрыёны ў шклянцы да шасці дзён, і каманда з Кембрыджа кажа, што яны таксама працуюць над сваім падыходам.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай1

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Усе навіны →
Усе навіны

Пад канец года на ўсходзе Мінска пачнуць будаваць новы буйны жылы раён6

Чаму ў Мінску сохнуць дрэвы і што з гэтым спрабуюць рабіць2

Пад Ваўкавыскам перакулілася машына хуткай дапамогі: пацярпелі медыкі і пацыент2

Эндзі Бёрнэм заявіў пра непахісную і рашучую падтрымку Украіны5

Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў5

Сталі вядомыя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у трэцім раўндзе Лігі канферэнцый

Азіяцкі жук-забойца прайшоў праз Расію і Украіну да Еўропы. Яго ўжо выявілі ў Беларусі — пад ударам ясені7

У Мінску прадаюцца ягады па 150 рублёў за кілаграм1

Пад Бабруйскам раніцай заўважылі смерч1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай1

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць