Грамадства77

Краіну пакінула культавая выкладчыца Ліцэя БДУ

Выкладчыца беларускай літаратуры Марына Казлоўская пакінула Беларусь, калі ўзнікла пагроза яе свабодзе. «Усе 18 гадоў у мяне было адчуванне, што я дома, я на сваім месцы», — напісала яна ў шчымлівым развітальным допісе.

Марына Казлоўская. Развітальнае фота з сацыяльных сетак

Марына Казлоўская была не проста папулярнай, а культавай выкладчыцай Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. «Педагог ад Бога, закаханая ў беларускую літаратуру», — кажуць пра яе выпускнікі ўстановы.

Прычынаў звальнення і выезду з краіны Казлоўская не называе. Яна пакуль абмежавалася пастом у фэйсбуку і не размаўляе са СМІ.

Сябры кажуць, што гэта вынік палітычнага ціску.

«З яе хваробаю яна разумела, што ў турме без лекаў яна не выжыве, а так, можа, і перажыве гэтых упыроў», — сказала «Нашай Ніве» яе сяброўка.

«Ліцэй БДУ пачаўся для мяне, калі мне было пятнаццаць. Пачаўся выпадкова, як і ўсе лёсавызначальныя падзеі, — напісала Марына Казлоўская ў сябе ў фэйсбуку. — Па ўсіх законах логікі я не мусіла паступіць, але паступіла, мусіла вылецець пасля першай сесіі, але не вылецела.

Ліцэй сапраўды навучыў мяне вучыцца і задаў вышыню, якой я гадамі вымярала сваё жыццё.

Адна з маіх найзапаветнейшых мар — вярнуцца працаваць у Ліцэі. Яна спраўдзілася, хоць і не адразу.

І ўсе наступныя 18 гадоў у мяне было адчуванне, што я дома, я на сваім месцы, я раблю ў жыцці нешта сапраўды значнае і сэнсоўнае, укладваючыся ў будучыню краіны, якую люблю. Гэта давала адчуванне асалоды ад настаўніцтва, якім бы цяжкім часам яно ні было, радасці сустрэчы з людзьмі, якіх я люблю і з якімі мне пашчасціла пражываць жыццё разам.

Думаю, што ніколі не змагла б сама адмовіцца ад усяго гэтага. Але давялося.

Дарагія калегі, дзякуй вам вялікі, што ўсе гэтыя гады вы вучылі, падказвалі, дапамагалі, суперажывалі і падтрымлівалі. Для мяне радасцю і гонарам было працаваць з вамі. Беражыце сябе.

Дарагія дзеці, мне вельмі шкада, што нашы размовы пра літаратуру скончаныя. Але гэта не значыць, што вы не можаце чытаць, думаць, абмяркоўваць, любіць і расці над сабой. Ніхто не можа вам гэтага забараніць. І ў вас усё яшчэ ёсць выручай-пакой.

Дарагія выпускнікі, неўзабаве мне вельмі спатрэбіцца ваша дапамога. Трэба толькі крыху прывыкнуць да майго новага становішча.

Што ж, як бы ні было балюча, жыццё працягваецца. На жаль, не ў Беларусі. Але я абавязкова вярнуся. Будзьма!» — падсумоўвае Марына Казлоўская.

«Твае дзеці — найлепшыя! Так працаваць з чалавечымі душамі — найвышэйшае майстэрства».

«Сустракаюся перыядычна з Вашымі вучнямі і ведаю, як яны ганарацца тым, што Вы былі іх Настаўнікам!»

«Канец эпохі… Дзякуй вам за вас!»

«Дзякуй за адзін з самых каштоўных урокаў, якія засталіся ў мяне з ліцэйскага жыцця!»

«Я вельмі ўдзячна вам за тыя гады ў Ліцэі, і ведаю, што ў вас усё атрымаецца, што б вы ні задумалі!» — так адгукнуліся на навіну яе былыя вучні і калегі.

Каментары7

  • Проста жыхар
    29.11.2022
    ром, ты, напэўна, і ніводнага лаўрэата Нобелеўскай прэміі па біялогіі або хіміі таксама не ведаеш. На шчасце, гэта не з'яўляецца метрыкай іх вартасці і карыснасці для грамадства.
  • Справка
    29.11.2022
    Учился в Лицее БГУ, но такую не знаю.
  • Нешта
    29.11.2022
    Рыдактар апошнiх дзён прыстрасцiўся да слова "культавы".

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску збіраюцца ў чатыры разы павялічыць псіхбальніцу на Бехцерава21

Журналістку Ціну Палынскую разам з дачкой асудзілі на 2 гады зняволення1

У Лошыцкім парку адновяць стары млын5

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай8

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць