Грамадства

Трэці дзень суда па «справе «Вясны»: праваабаронцы зноў просяць зняць з іх кайданкі 

У судзе Ленінскага раёна Мінска 10 студзеня працягваецца суд «па справе «Вясны», фігурантамі якой з'яўляюцца старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч, а таксама Зміцер Салаўёў, які вымушаны быў пакінуць Беларусь, — яго судзяць завочна. 

Алесь Бяляцкі са стрыжнем у руцэ на судзе. Фота: sb.by

Чатырох праваабаронцаў абвінавачваюць паводле ч. 4 арт. 228 КК (кантрабанда арганізаванай групай) і ч. 2 арт. 342 КК (фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) — яны не прызналі віну ні па адным артыкуле Крымінальнага кодэкса, якія ім ставяцца ў віну.

Напачатку пасяджэння Уладзь Лабковіч заявіў хадайніцтва аб перапынку ў судовым пасяджэнні ў сувязі з дрэнным самаадчуваннем. Суддзя Запаснік выйшла, каб высветліць даныя аб стане здароўя праваабаронцы, бо ў судзе вясновец ніякіх медыцынскіх дакументаў з СІЗА прадставіць не змог. У выніку, суддзя, звязаўшыся з супрацоўнікамі СІЗА, вырашыла, што Лабковіч у стане ўдзельнічаць у працэсе. Судовае пасяджэнне працягнулася.

Нагадаем, што ў лістах на волю Уладзь Лабковіч усе паўтара года ўтрымання пад вартай скардзіўся на пагаршэнне здароўя, а менавіта на пастаянныя галаўныя болі, бяссоніцу і паніжэнне зроку.

На судзе праваабаронцаў «Вясны» працягваюць утрымліваць у зале суда ў клетцы ў кайданках. Сёння Валянцін Стэфановіч зноў патрабаваў зняць з праваабаронцаў кайданкі. А суддзя зноў не стала разглядаць гэтае хадайніцтва, спаслаўшыся на тое, што тут «падмяняюцца паняцці меры бяспекі і меры абароны» і гэтае пытанне знаходзіцца ў кампетэнцыі канваіраў. Толькі незразумела, чым выкліканы такія «меры бяспекі» ў адносінах да праваабаронцаў, якія і так утрымліваюцца за кратамі.

Алесь Бяляцкі падтрымаў хадайніцтва калегі і нагадаў, што судзяць вясноўцаў па палітычных матывах. Ён узгадаў, што ў 2011 годзе, калі яго судзілі папярэдні раз, то ў зале суда ён быў без кайданкоў.

Калі з вясноўцаў у чарговы раз адмовіліся здымаць кайданкі, то Валянцін Стэфановіч заявіў адвод суду, бо ён парушае іх правы. Запаснік, чакана, адхіліла гэтае хадайніцтва.

Алесь Бяляцкі на судзе прапанаваў памяняцца з пракурором Аляксандрам Каралём прыладамі для пісьма, бо яны знаходзяцца ў няроўных умовах — у пракурора ноўтбук і ручка, а ў праваабаронцаў толькі стрыжань.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба35

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Іран сцвярджае, што мінімум 51 чалавек загінуў у выніку ўдару па школе 3

29‑гадовую спецыялістку дзяржпрадпрыемства асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»19

Як адрэагавалі ў свеце на аперацыю ЗША і Ізраіля супраць Ірана9

У Брэсце работнікі МНС знялі з даху чатырохпавярховага дома мужчыну

У Барысаве ў кафэ, што будуецца, адбыўся выбух. Чацвёра пацярпелых

ААЭ і Саудаўская Аравія прыгразілі Ірану адказам на ўдары па іх тэрыторыі

40 дзяўчынак загінула ў выніку ракетнага ўдару па школе на поўдні Ірана — мясцовыя ўлады1

«Мы вельмі блізкія да канчатковай перамогі». Рэза Пехлеві запісаў зварот да іранцаў1

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба35

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць