Улада1010

Лукашэнка падпісаў пагадненне аб стварэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ

Як паведамляюць дзяржаўныя інфармацыйныя агенцтвы, 20 кастрычніка ў сакратарыят Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) паступіў пакет дакументаў, падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам.

Як паведамляюць дзяржаўныя інфармацыйныя агенцтвы, 20 кастрычніка ў сакратарыят Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) паступіў пакет дакументаў, падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам.

Найперш гаворка тут пра пагадненне аб стварэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ, якое доўгі час ігнаравала Беларусь.

Першапачатковае падпісанне адбылося яшчэ ў сярэдзіне чэрвеня ў Маскве, але Лукашэнка не прыехаў на той саміт праз малочны канфлікт з Расіяй. Тады дамову падпісалі Расія, Казахстан, Арменія, Таджыкістан, Кыргызстан і Узбекістан.

Падчас наступных сустрэч з расійскім кіраўніцтвам Лукашэнка нязменна абяцаў падпісаць усе неабходныя паперы, але справа зацягвалася.

На мінулым тыдні кіраўнік Беларусі не прыехаў на першыя вучэнні калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ «Узаемадзеянне‑2009», што праходзяць на палігоне Матыбулак у Джамбульскай вобласці Казахстану. Хоць там былі прэзідэнты іншых краін.

«Нетактычна было б прыспешваць Лукашэнку з падпісаннем», — заявіў прэс‑сакратар АДКБ Стругавец.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі16

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам22

Фірмовую краму магілёўскага мясакамбіната ў Мінску ўрачыста адкрывалі з удзелам ганаровай варты, святара і Карпянкова ФОТАФАКТ13

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць10

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА7

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі16

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць