Вайна11

ЗША папярэджваюць Украіну, што ў вайне надышоў вырашальны момант

Амерыканская Washington Post паведамляе, што чыноўнікі адміністрацыі ЗША ўсё больш ясна заяўляюць украінскім уладам, што ў вайне надыходзіць вырашальны момант, і ўзброеныя сілы Украіны павінны забяспечыць як мага большыя поспехі на полі бою, пакуль яны атрымліваюць высокія аб'ёмы заходняй дапамогі.

Фота: AP

Па даных крыніц газеты, у адміністрацыі Байдэна лічаць, што апошні пакет заходняй дапамогі Кіеву дае найлепшыя шанцы пераламаць ход канфлікту. У будучыні сітуацыя можа не быць настолькі ж добрай, паколькі некаторыя рэспубліканцы настроены на скарачэнне падтрымкі Украіны, а рашучасць Еўропы захоўваць пастаўкі на тым жа ўзроўні ў доўгатэрміновай перспектыве не вельмі відавочная.

«Мы будзем і далей ім тлумачыць, што не можам рабіць абсалютна ўсё на працягу нявызначанага часу», —цытуе газета аднаго з неназваных высокапастаўленых чыноўнікаў амерыканскага ўрада.

Washington Post паведамляе пры гэтым, што адміністрацыя Байдэна працуе з Кангрэсам, каб вылучыць Украіне яшчэ 10 млрд даляраў прамой бюджэтнай дапамогі.

Але, піша выданне, забяспечваць падтрымку Украіны стане складаней з палітычнага пункту гледжання, калі скончыцца дзеянне цяперашняга пакета дапамогі, ухваленага Кангрэсам ЗША, — а гэта можа адбыцца ўжо летам 2023 года.

На думку чыноўнікаў адміністрацыі Байдэна, крытычны момант у вайне наступіць ужо гэтай вясной, калі Расія пачне новы маштабны наступ, а Украіна атрымае шанец на контрудар, накіраваны на вызваленне тэрыторыі. Менавіта тады Кіеў павінен атрымаць і задзейнічаць новую зброю, у тым ліку заходнія танкі і бронетэхніку.

У публікацыі таксама сказана, што паміж ЗША і Кіевам намеціліся некаторыя рознагалоссі аб тым, як трэба падыходзіць да вядзення баявых дзеянняў.

У прыватнасці, Узброеныя сілы Украіны трацяць вялікія рэсурсы на абарону Бахмута ў Данецкай вобласці. Але амерыканскія ваенныя аналітыкі лічаць нерэалістычным намер адначасова ўтрымліваць Бахмут і пачынаць вялікае вясновае контрнаступленне для вяртання больш важнай, з пункту гледжання ЗША, тэрыторыі, піша газета. Прэзідэнт жа Украіны Уладзімір Зяленскі надае Бахмуту сімвалічнае значэнне, сказалі газеце два высокапастаўленыя чыноўнікі адміністрацыі Байдэна.

Са слоў аднаго з прадстаўнікоў урада ЗША, калі Расія захопіць Бахмут, «гэта не прывядзе да якіх-небудзь стратэгічных пераменаў на полі бою». «Расейцы паспрабуюць так гэта ўявіць, але на самой справе гэта толькі кропка на карце, на якую яны патрацілі неверагодныя аб'ёмы крыві і рэсурсаў», — лічыць гэты чыноўнік.

Washington Post разважае і пра праблему вяртання Украіне ўсёй акупаванай Расіяй пасля 2014 года тэрыторыі, уключаючы Крым.

Цяпер прадстаўнікі ўкраінскіх уладаў настойваюць, што не змогуць пагадзіцца ні з чым меншым. Але амерыканская разведка, як паведамляе выданне, заключыла што ўкраінскай арміі пакуль не па сілах вызваленне добра ўмацаванага Крымскага паўвострава — і спецслужбы выразна патлумачылі гэтую пазіцыю ў некалькіх камітэтах Кангрэса ЗША.

Падобныя разыходжанні паміж магчымасцямі і жаданнямі Украіны спарадзілі ў Еўропе асцярогі, што вайна можа працягвацца бясконца, сцвярджае газета.

На гэтым фоне супрацоўнікі Байдэна сцвярджаюць, што спрабуюць паступаць самым разумным чынам: рабіць усё, каб Украіна ў бліжэйшы час здолела адваяваць як мага больш тэрыторыі, а затым змагла пачаць з Расіяй перамовы, заключае Washington Post

Каментары1

  • Cvic
    14.02.2023
    Лухта. Калi республиканцы заблакуюць дапамогу. Байдэн без дазволу Кангрсу цi Сенату можа адправiць хоць 2000 танкау́. Але ня хоча

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць