Каханне і сэкс33

У ЗША стварылі мужчынскі супрацьзачаткавы сродак, які часова паралізуе сперматазоіды

Навукоўцы з ЗША выявілі і паспяхова выпрабавалі на мышах рэчыва, якое можа прывесці да стварэння кантрацэптыву для мужчын, што будзе дзейнічаць хутка і ўсяго некалькі гадзін — максімум дзень, паведамляе Бі-бі-сі.

Даследчыкі пад кіраўніцтвам доктара Мелані Болбах з Медыцынскага каледжа Вэйл Корнэл у Нью-Ёрку пры падтрымцы нацыянальных інстытутаў аховы здароўя ЗША, якія апублікавалі працу ў часопісе Nature Communications, заявілі, што ў будучыні мужчыны змогуць прымаць гэты кантрацэптыў непасрэдна перад сэксуальнай актыўнасцю, і іх фертыльнасць будзе адноўленая ўжо на наступны дзень.

Даследчыкі выявілі, што рэчыва TDI-11861 паралізуе сперматазоіды і перашкаджае іх паспяванню, не парушаючы пры гэтым палавую функцыю.

Гэта рэчыва часова дэактывуе фермент, які жыццёва важны для таго, каб сперматазоіды маглі «плаваць» і спець, прайсці праз жаночы рэпрадуктыўны тракт і апладніць яйцаклетку.

Як паказалі эксперыменты, хоць самцы мышэй, якім давалі гэта рэчыва, некалькі разоў спарваліся з самкамі, цяжарнасць не надыходзіла. Пабочных эфектаў таксама не назіралася ні ў самцоў, ні ў іх самак. Прыкладна праз тры гадзіны дзеянне рэчыва слабла, і самцы грызуноў аднаўлялі сваю фертыльнасць.

Галоўная выснова даследавання ў тым, што «растваральныя інгібітары адэнілатцыклазы патэнцыйна могуць стаць бяспечным, даступным у любы час, негарманальным і абарачальным аральным кантрацэптывам для мужчын».

На сёння метады мужчынскай кантрацэпцыі абмяжоўваюцца выкарыстаннем прэзерватываў і хірургічнай стэрылізацыяй з дапамогай вазэктаміі. Спробы распрацаваць мужчынскія кантрацэптывы ў форме таблетак да гэтага часу стрымліваліся нізкай эфектыўнасцю, павольным дзеяннем або пабочнымі эфектамі.

Новае рэчыва дае вялікія надзеі, але яго яшчэ трэба будзе выпрабаваць на людзях.

Эфектыўнасць кантрацэптыву, выпрабаванага на жывёлах, склала 100% на працягу першых дзвюх гадзін пасля прыёму і 91% на працягу першых трох гадзін.

Вяртанне фертыльнасці ў мужчын заўсёды завяршалася на працягу 24 гадзін. Пасля бесперапыннага прыёму рэчыва (ін'екцыйна або пераральна) цягам шасці тыдняў пабочных эфектаў не назіралася.

Чытайце таксама:

Даследчыкі выявілі яшчэ адзін карысны эфект ад «Віягры» 

Дзяржава для народа: у Францыі прэзерватывы зробяць бясплатнымі для моладзі ад 18 да 25

«Муж сам папаўняе калекцыю». Беларускі расказалі, як у іх ложку з’явіліся сэкс-цацкі і якія

Каментары3

  • Алесь
    15.02.2023
    Ага. А пасьля акажацца што не часова...
  • гоблен
    15.02.2023
    Ууф! Классная штука! Долой резину)
  • Вось...
    16.02.2023
    Гэта настолькі старая песьня... Спачатку.. "прарыў у навуцы.. Найсучаснейшы і найбясшкоднейшы прэпарат..." ніякай шкоды... Адзін кайф... " а праз 20 гадоў раптам ціхенька забараняюць, калі ўжо кучы народу беззваротна сапсавалі здароўе і жыцьцё...

Цяпер чытаюць

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу15

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Усе навіны →
Усе навіны

Абнавілі спісы прафесій, якія даюць права на датэрміновую пенсію. Яны значна скараціліся2

«Усё гэта вартае таго». Экіпаж «Артэміды» вяртаецца на Зямлю і правёў прэс-канферэнцыю ў космасе6

У БелТА — новы гендырэктар7

Сахашчык купіў даччыную кампанію вялікага расійскага анлайн-рытэйлера ў Бельгіі7

Новы міністр інфармацыі адказаў, ці будуць у Беларусі блакаваць YouTube15

Чарнецкага звольнілі з пасады міністра культуры ў той час, пакуль ён сустракаўся з паслом Танзаніі6

Прызначаны новы віцэ-прэм'ер6

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры36

Новая польская камедыя «Падляшша» выклікала крытыку беларусаў Падляшша26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу15

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць