Свет2828

Больш за палову палякаў хочуць закрыцця граніцы з Беларуссю

Агенцтва па даследаванні рынку і грамадскай думкі SW Research правяло апытанне для партала «Rzeczpospolita», у якім пацікавілася меркаваннем палякаў аб закрыцці мяжы з Беларуссю. Reform.by прааналізаваў іх вынікі. 

«Як вы лічыце, ці павінна Польшча закрыць усе пераходы на польскай мяжы з Беларуссю?», — такое пытанне было зададзенае ўдзельнікам апытання.

Сцвярджальна адказалі 54,1% рэспандэнтаў. Адказ «не» далі 28,4%. 17,5% не маюць думкі па гэтым пытанні.

«6 з 10 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў і крыху меншая частка (57%) рэспандэнтаў з сярэдняй адукацыяй лічаць, што памежныя пераходы паміж Польшчай і Беларуссю павінны быць закрытыя. 63% рэспандэнтаў з гарадоў з насельніцтвам ад 100000 да 199000 чалавек і такая ж доля рэспандэнтаў (62%) з прыбыткам ад 4001 да 5000 злотых нета (900 — 1130 USD) лічаць, што Польшча павінна закрыць усе памежныя пераходы з Беларуссю», — пракаментаваў вынікі старшы менеджар праекта SW Research Адам Ястржэнбскі.

Апытанне праводзілася сярод карыстальнікаў анлайн-панэлі SW Panel з 28 лютага па 1 сакавіка. Аналізам была ахопленая група з 800 інтэрнэт-карыстальнікаў, старэйшых за 18 гадоў. Выбарка была адабраная на аснове выпадковых квот. 

Пасля абвяшчэння прысуду журналісту Андрэю Пачобуту Польшча прыпыніла працу пункта пропуску «Баброўнікі». А ў адказ на новыя недружалюбныя крокі з боку Беларусі з 21 лютага абмежавала рух беларускіх грузавых аўтамабіляў праз памежны пераход «Кукурыкі-Казловічы».

Каментары28

  • Чалавечае аблічча
    04.03.2023
    BLR,
    гэта вашая рэчаіснасць, гаспадар. 
  • Vik
    04.03.2023
    І правільна зробяць, калі закрыюць.
  • SHOS
    04.03.2023
    Выборка из 800 человек считайте ни о чем. На таких ресурсах обычно сидят трохи того этого. С чувством имперскости.
    Что до обычных поляков, то никакого негатива я не встречал наоборот.
    И да. После закрытия Бобровников польские газеты брали интервью у местных + Белосток. Крайне негативные отзывы насчёт закрытия границы. Крайне! Люди не стеснялись в выражениях. И я с ними согласен. В то же время тому же жителю Познани до фонаря, что там в Белостоке. Надеюсь здравый смысл возобладает. Ибо отсекать беларускую диаспору, как и самих поляков, это крайняя и необдуманная мера.

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць