Грамадства44

«Знайшлі дакумент за подпісам Буданава». Вынесены прысуд па справе за «агентурную дзейнасць на карысць Украіны»

У Гомельскім абласным судзе 9 сакавіка агучылі прысуд па справе за «агентурную дзейнасць на карысць Украіны», паведамляюць праваабаронцы.

Павел Купрыенка на судзе. Фота: «Гомельская праўда»

Грамадзяніну Украіны Паўлу Купрыенку прызначылі паводле арт. 358-1 (агентурная дзейнасць) сем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Жыхара Гомельшчыны Тараса Мачынскага абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і прысудзілі 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

32-гадовага Дзмітрыя Салавянчыка прызналі вінаватым ва «ўкрывальніцтве слядоў цяжкага злачынства» (ч. 1 арт. 405 КК) і прызначылі штраф у памеры 400 базавых велічынь (14 800 рублёў).

Такі прысуд вынес суддзя Руслан Царук. Працэс праходзіў з 14 лютага ў закрытым рэжыме.

Чатыры месяцы таму на дзяржаўным тэлебачанні выпусцілі відэасюжэт, у якім паведамлялася, што «КДБ Беларусі спыніў дзейнасць агентуры ваеннай разведкі Украіны». У сюжэце паказваюцца тры затрыманыя. Гэта грамадзянін Украіны, прадпрымальнік Павел Купрыенка і два грамадзяніна Беларусі, жыхары Гомельшчыны Дзмітрый Салавянчык і Тарас Мачынскі. Пры гэтым, паведамляецца, што Мачынскі атрымаў беларускае грамадзянства толькі ў 2010 годзе — прапагандысты яго называюць «былым украінцам». А Салавянчык працаваў кур'ерам у кампаніі Купрыенкі.

Паведамляецца, што ў Паўла Купрыенкі «былі заданні, у тым ліку, па маніторынгу грамадска-палітычнай абстаноўкі ў Беларусі». У яго нібыта знайшлі дакумент за подпісам начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыла Буданава. Прапагандысты сцвярджаюць, што Купрыенку завербавалі ўкраінскія спецслужбы.

Тараса Мачынскага абвінавачваюць у тым, што ён перадаваў даныя аб размяшчэнні і перасоўванні па Беларусі вайсковай тэхнікі Купрыенку, а той, у сваю чаргу, — украінскім спецслужбам.

Паведамляецца, што Салавянчыка «выкарыстоўвалі ўцёмную». У відэасюжэце распавядаюць, што Дзмітрый здымаў перамяшчэнне ваеннай тэхнікі ў Беларусі і прасіў пра гэта родных, а потым перадаваў Купрыенку, «не ведаючы, для чаго яны яму».

20 кастрычніка пра іх затрыманне выказваўся кіраўнік КДБ Іван Церцель. «Мы бачым актывізацыю вядзення агентурнай разведкі з боку ўкраінскіх замежных спецслужбаў. Зусім нядаўна намі была спыненая праца на нашай тэрыторыі створанай ваеннай выведкай Украіны рэзідэнтуры. Затрыманы рэзідэнт, грамадзянін Украіны, і двое нашых грамадзян, якія ўступілі на шлях здрады і працавалі ў інтарэсах замежнай дзяржавы», — сказаў ён.

КДБ спатрэбілася тры месяцы для расследавання гэтай справы і перадачы яе ў суд.

Каментары4

  • Ледоруб имени Троцкого
    09.03.2023
    Какая разница.
  • Sergej
    09.03.2023
    Начальник разведки дает агенту бумагу со своей подписью , которую у агента изумают при задержании. .. Этож какой лох начальник разведки.. Или лох я , что верю в этот бред ....
  • ivan
    01.04.2023
    Куприенко - мошенник

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

1100 літоўскіх грузавікоў не выпусцяць з Беларусі да адкрыцця мяжы5

За адзін каментар — два гады турмы. У Мінску вынеслі прысуд аднаму з двух братоў з Рэчыцы, затрыманых увесну2

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны6

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber18

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць