Навука і тэхналогіі88

Беларускія навукоўцы працуюць над робатам-даяркай

У Беларусі плануюць перайсці на лічбавае даенне кароў. Плануюць, што штучны інтэлект вырашыць і пытанне з кадрамі на фермах, паведамляе СТБ.

Доследны ўзор робата-даяра збіраюцца паказаць у 2025 годзе. Скрыншот СТБ

Над інтэгральным рабатызаваным апаратам для даення кароў працуе 90-гадовы беларускі навуковец Уладзімір Перадня.

«Мы паставілі задачу зрабіць інтэлектуальную рабатызаваную ўстаноўку, якая дазваляе атрымаць высакаякаснае малако з нізкім коштам і прадоўжыць жыццё жывёл. Не 2, 7, а хоць бы гадоў 7—8», — кажа навуковец, які працуе ў лабараторыі НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі.

Распрацоўшчык робата-даяра Уладзімір Перадня

Ён лічыць, што з дапамогай электроннай даяркі ў краіне ўдасца нарасціць пастаўкі малака. Пасля таго як жалезнай рукой робата абзавядуцца гаспадаркі, выключаны будзе і чалавечы фактар.

Робата-даяра будуць вырабляць на адным з прадпрыемстваў Мінска. Тэрмін акупнасці — да 10 гадоў. Новыя камп'ютарныя сістэмы для гаспадарак выгадныя і ў разы будуць таннейшыя за замежныя аналагі, абяцаюць навукоўцы.

«Гэтая распрацоўка ў нас пачалася ў канцы мінулага года. І выпрабаванні прыёмачныя запланаваны на пачатак 2025 года. Гэта значыць першы доследны ўзор мы ўжо ў 2025 годзе ўбачым, і далей ён паступіць у серыю. Мы працуем сумесна з Інстытутам па жывёлагадоўлі, гэта значыць, яны складаюць нам тэхналагічныя рэгламенты», — кажа Яўген Жыліч, загадчык лабараторыі НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі.

Каментары8

  • Абу
    19.03.2023
    Правадыр прыязджае і зноў: Ты паглядзі на гэту скаціну, у яе ж закарэла ўсё! А робат такі: Астэлавіста, бэбі!
  • зорка
    19.03.2023
    дояць-дояць...
    і чаму, живя в такой прекрасной сране, адчуваю сябе такой каровай?
  • терпінатар
    19.03.2023
    якія робаты? ну якія робаты? ну пачыму не могуць, як класічэскі прэзідзент? у 4 гадзіны раніцы ўстаў, карову сам падаіў, сам малыша пакарміў. усё сам ды сам

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь29

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Венгр на чэмпіянаце свету ў Берліне нечакана зрабіў «ход Беларуссю» і перамог5

На былых могілках каля касцёла святога Роха ў Мінску сталі ўзводзіць яшчэ адзін будынак11

Памёр Вадзім Папоў4

Базу адпачынку з глэмпінгам у Чэрвеньскім раёне прадаюць амаль за мільён даляраў

Асуджанага за генацыд Ратку Младзіча з размахам пахавалі ў Сербіі4

Украінцы нанеслі ўдар па расійскім самалёце ў Крыме2

Telegram абнавіўся, і гэтым адразу ж скарысталіся махляры2

У Курскай вобласці сутыкнуліся два расійскія знішчальнікі Су-35С20

Ва Украіне распрацавалі тэхналогію для знішчэння расійскіх «Бандэроляў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь29

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць