Свет22

Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала супраць спробы імпічменту міністра абароны Піта Хегсэта

Спроба распачаць працэдуру імпічменту міністра абароны ЗША Піта Хегсэта, якога абвінавачвалі ў развязванні вайны супраць Ірана без санкцыі Кангрэса, правалілася.

Піт Хегсэт. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Большасць членаў Палаты прадстаўнікоў Кангрэса прагаласавала за перадачу артыкулаў аб імпічменце ў профільны камітэт. Па сутнасці, гэта азначае спыненне ініцыятывы, вылучанай кангрэсменам-рэспубліканцам ад штата Кентукі Томасам Масі, піша Бі-бі-сі.

На сваім першым за паўгода брыфінгу ў Пентагоне Хегсэт назваў спробу імпічменту «фарсам» і «дыверсіяй».

Спроба прызнаць кіраўніка абароннага ведамства вінаватым у службовай правіне і дамагчыся яго зняцця з пасады першапачаткова мела вельмі мала шанцаў на поспех, паколькі для гэтага спатрэбілася б, каб шэраг іншых рэспубліканцаў пайшлі супраць прэзідэнта Дональда Трампа.

Ініцыятыва Томаса Масі была адхілена 211 галасамі супраць 204; пры гэтым больш за дзесяць заканадаўцаў, у тым ліку 11 дэмакратаў, у галасаванні не ўдзельнічалі.

Перадача дакумента ў камітэт фактычна зводзіць на нішто ўсе намаганні, паколькі да заканчэння працы цяперашняга складу Кангрэса засталося зусім няшмат часу, а ў студзені кантроль над Палатай прадстаўнікоў пяройдзе да дэмакратаў.

Прэзідэнт Трамп пракаментаваў вынікі галасавання ў сацыяльнай сетцы Truth Social, заявіўшы, што спроба «з трэскам правалілася».

«Перамогі ў Венесуэле і Іране, найлепшыя паказчыкі па наборы ў армію за ўсю яе гісторыю (велізарныя чэргі ахвотных уступіць у шэрагі ўзброеных сіл!) і неверагодны, рэдка сустраканы раней баявы дух — усё гэта прывяло да поўнага апраўдання вялікага амерыканскага патрыёта», — напісаў Трамп, маючы на ўвазе Хэгсэта.

Пасля галасавання Масі прызнаўся, што «не здзіўлены», але «расчараваны».

«Мой дыягназ Кангрэсу такі: гэтыя людзі выдатна ведаюць, што трэба рабіць, — дадаў ён. — Але яны проста не могуць прымусіць сябе гэта зрабіць, нават калі гэта прынесла б ім палітычную выгаду».

Раней Масі прызнаваў, што яго спроба ініцыяваць працэдуру імпічменту можа не ўвянчацца поспехам адразу, аднак, на яго думку, яна магла б падштурхнуць Трампа да замены Хегсэта — яшчэ да таго, як дэмакраты паспеюць запусціць уласны працэс імпічменту.

Каментары2

  • Більд
    11.11.2026
    [Рэд. выдалена]
  • пачакун
    11.11.2026
    Імпічмент прапанаваў рэспубліканец гэта была падстава, спроба захаваць Гексэта на пасаде. Таму некаторыя дэмакраты і не галасавалі. Пачакаем два месяца калі дэмакратаў у Палаце будзе 260.

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй1

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік1

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй1

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць