Аўто1212

Еўрасаюз забараняе пасля 2035 года выпускаць машыны на бензіне і дызелі

Рада Еўрасаюза зацвердзіла новыя мэтавыя паказчыкі Еўрасаюза па скарачэнні вугляродных выкідаў аўтамабіляў. Гэта значыць, што ўжо ў 2035 годзе будзе ўведзена практычна поўная забарона на рэалізацыю і эксплуатацыю аўтамабіляў з бензінавымі і дызельнымі рухавікамі.

«Новыя нормы вызначаюць наступныя мэты: узровень выкідаў у 2030—2034 гадах для новых аўтамабіляў павінен быць скарочаны на 55% для аўтамабіляў і на 50% для фургонаў у параўнанні з узроўнем 2021 года. З 2035 года ўзровень вугляродных выкідаў павінен быць скарочаны на 100%», — гаворыцца ў дакуменце.

Да гэтага супраць экалагічных мер выступалі Італія, Балгарыя, Партугалія, Румынія і Славакія. Яны асцерагаліся, што ад забароны на дызельныя аўто могуць пацярпець такія вытворцы, як Ferrari і Lamborghini. Гэтыя краіны настойвалі на адтэрміноўцы па рашэнні да 2040 года.

Спрэчкі паміж сябрамі ЕС прывялі да таго, што краінам давялося пайсці на пэўны кампраміс. Машыны з рухавікамі ўнутранага згарання выпускаць пасля 2035-га ўсё ж зусім не спыняць, але яны павінны будуць выкарыстоўваць вугляродна-нейтральнае паліва, што не выкідае ў атмасферу дыяксіду вугляроду. Магчымай альтэрнатывай можа стаць вадарод.

Прадстаўнікі аўтаіндустрыі віталі дасягненне кампрамісу. «Наша галіна вітае ўпэўненасць у планаванні, якую дае сённяшняя вяха», — заявілі ў прэс-службе Еўрапейскага аб'яднання аўтавытворцаў Acea. Нейтральны з пункту гледжання тэхналогій падыход — гэта найлепшы спосаб дасягнуць кліматычных мэт, дадалі ў арганізацыі.

Каментары12

  • SHOS
    29.03.2023
    Макс, почему? Обоснование буедт или абы ляпнуть?
  • Праўдаруб
    29.03.2023
    ІМХО — дурное рашэнне. Электрамабілі з адэкватным запасам ходу каштуюць шалёных грошай. Ды і ў інфраструктуру для зарадных станцый давядзецца ўкласці ярды грошай. Працэс пераходу на электрамабілі калі і мусіць адбывацца, то эвалюцыйным шляхам, а не шляхам поўнай забароны аўто з ДВС
  • Макс
    29.03.2023
    SHOS, калі вам трэба тлумачыць такія элементарнасці, то вам трэба ў школу вярнуцца. "Развіванне" рынку дырэктывамі гэта глыбокі, ваенізаваны камунізм.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову77

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць