Спорт55

«Без вас у канчатковым рахунку наша гульня не мае значэння». Капітан зборнай Беларусі па футболе выказаўся пра апошнія матчы

Капітан зборнай Беларусі па футболе Яўген Яблонскі па выніках дзвюх апошніх правальных гульняў каманды звярнуўся ў інстаграме да заўзятараў.

Паводле футбаліста, ён разумее, якое глыбокае расчараванне пакінулі гэтыя два матчы. На яго думку, «мы маглі і павінны былі выціснуць больш», але «ў выніку далі толькі падставу для размоў і негатыўных эмоцый».

Негатыўныя эмоцыі Яблонскі трактуе як паказчык таго, «што вам неабыякавая нацыянальная каманда», а злосных каментатараў ён, як сцвярджае, таксама разумее.

«Я спадзяваюся, вы знойдзеце ў сабе сілы застацца з камандай і працягнуць яе падтрымліваць (калі не — разумею). Таму што без вас, у канчатковым рахунку, наша гульня не мае значэння. Нават калі вам здаецца інакш», — адзначыў футбаліст.

У першых адборачных матчах да чэмпіянату Еўропы па футболе 2024 года зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева без сур'ёзнай барацьбы саступіла абодвум сапернікам — зборнай Швейцарыі (0:5) і зборнай Румыніі (1:2).

Каментары5

  • Дарий
    30.03.2023
    Денис, да еще в форме национальных цветов Латвии.
  • Андрусь
    30.03.2023
    Няўжо ў гэтай групы пасля падзелу спартоўцаў на "правільных" і "экстрэмістаў" яшчэ засталіся заўзятары? Ці яны ўсе ва Уруччы ў ведамасных кватэрах жывуць? 
  • RP
    30.03.2023
    Выбачайце мяне спартоўцы, але пасля 2020 я перастаў быць заўзятарам лукашэнаўскага спорту, менавіта так, не беларускага, а лукашэнаўскага спорту. Калі маіх спартоўцаў ды мой народ катуе лукашызм, я не маю ніякага права наведваць стадыён ці навогул жадаць нейкай перамогі камандзе якая прадстаўляе карнікаў ды кляты лукашызм.
    Не маю ніякага права жадаць посьпехаў лукашызму і пасля лютага 2022.
    Для мяне спорт у Беларусі памёр. Жадаю посьпехаў толькі тым спартоўцам якія пакінулі лукашызм і выступаюць за іншыя клубы ды краіны, акрамя Масковіі.
    Пакуль існуе лукашызм, пакуль ідзе вайна, пакуль катуюць мой народ я не маю ніякага права глядзець ды хварэць за сборную якая не мае ні нацыянальнага сцяга, ні герба, ні гімна, і не прадстаўляе краіну і народ, а прадстаўляе фашыстскі ды бальшавіцкі ябацькастан ды смактуе дупу лукаваму чорту.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць