Грамадства

Сяргей Макарэвіч выйшаў на волю

Як стала вядома «Нашай Ніве», менеджара культуры Сяргея Макарэвіча выпусцілі пасля пяці месяцаў за кратамі. Інфармацыі пра яго справу амаль няма.

Сяргей Макарэвіч адразу пасля вызвалення з турмы Гродна. Скрыншот са сторыз у інстаграме ягонай жонкі

Сяргея Макарэвіча затрымалі 4 лістапада пасля ператрусу ў яго дома. Меркавалася, што ён праходзіць па справе «Маёнтка Падароск». Як і фонд «Вяртанне», у якім працаваў Сяргей, «Маёнтак Падароск», ініцыятыва па аднаўленні старой сядзібы пад Ваўкавыскам, фінансаваліся бізнэсоўцам і мецэнатам беларускага паходжання Паўлам Падкарытавым.

Фонд «Вяртанне» падтрымліваў шматлікія праекты беларускай культуры. Ён быў ліквідаваны ў канцы кастрычніка рашэннем Мінскага гарадскога суда, у шэрагу іншых незалежных грамадскіх і культурных арганізацый. 

Праваабаронцы прызналі Сяргея Макарэвіча палітвязнем.

Увесь гэты час Сяргей знаходзіўся ў гродзенскай турме №1. За яго вызваленне актыўна змагалася сям'я.

Між сяброў Макарэвіча ходзіць інфармацыя, што вызваленне пад паручальніцтва яму прапанаваў следчы на мінулым тыдні. І вось, паручальнікаў удалося знайсці.

«Наша Ніва» пакуль не мае пацвярджэння гэтай інфармацыі з іншых крыніц і не ведае, хто стаў паручальнікам.

Інфармацыі пра справу Макарэвіча, як і пра большасць палітычных спраў, практычна няма ў выніку таго, што лукашысты цяпер інтэрпрэтуюць падпіску пра неразгалошванне, якую бяруць як з фігурантаў спраў, так і з адвакатаў, незаконна шырока. У выніку ўсё, што вядома грамадству, — што справа існуе.

Калі вам вядомыя падрабязнасці, паведамляйце асабіста тым аўтарам «Нашай Нівы», якіх ведаеце, або ў тэлеграм-акаўнт «Нашай Нівы» ў сакрэтны чат: @nn_editor.

Каму зручней на мэйл — пішыце рэдактару на мэйлы [email protected] ці [email protected].

Каментары

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Гучна анансаваны Рыжанковым баскетбольны клуб «Шахцёр» збанкрутаваў праз два гады пасля заснавання

Зяленскаму далажылі пра разбудову вайсковай інфраструктуры ў Беларусі15

Лукашэнка загадаў прапускаць у Беларусь украінскіх грыбнікоў і ягаднікаў. Ва Украіне адрэагавалі8

Зрабіць ЭКА за кошт дзяржавы можна будзе толькі ў адным медцэнтры. А другую бясплатную спробу дадуць не ўсім3

Дзяржпрэса выдаліла тэкст хамскага выступлення пасла Дапкюнаса ў АБСЕ14

Каля Кургана Славы адкрылі кавярню ў стылі эпохі застою ФОТЫ14

Лукашэнка назваў украінскія войскі на мяжы з Беларуссю «механізатарамі і даяркамі»25

Асноўнай рэакцыяй на Пуціна, Лаўрова, Пяскова ў расійскім тэлеграме стаў клоўн8

Толькі траціна тэлефонаў беларусаў могуць падтрымліваць тэхналогію 5G1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць