За першыя дні ў межах кампаніі «Цяпло для Украіны» беларусы ўжо сабралі сродкі на першы генератар. За гэтым стаяць дзясяткі маленькіх і вялікіх унёскаў людзей, якія не застаюцца абыякавымі да таго, што сёння перажываюць украінцы, паведаміў Офіс Святланы Ціханоўскай.

Дзякуючы салідарнасці беларусаў ужо сабрана амаль 40% неабходнай сумы.
Падтрымаць ініцыятыву можна па гэтай спасылцы.
Арганізатары плануюць сабраць 15 тысяч еўра да 25 снежня 2026 года. За гэтыя грошы мяркуецца набыць генератары для трох устаноў:
- навучальнага цэнтра Міжнароднага легіёна Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны, дзе рыхтуюць замежных добраахвотнікаў;
- Рэпкінскага ліцэя імя Соф'і Русавай Рэпкінскай пасялковай рады;
- камунальнага некамерцыйнага прадпрыемства «Цэнтр першаснай медыка-санітарнай дапамогі «Здаровая сям'я» Рэпкінскай пасялковай рады.
На момант гэтай публікацыі сабрана 6351 еўра.
Беларусы запусцілі збор на генератары «Цяпло для Украіны»
Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў
«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну
Каментары
Жыве Беларусь і слава Украіне!